Знайсці
08.02.2023 / 08:27РусŁacБел

Байдэн — паслу Украіны: Мы будзем стаяць з вамі столькі, колькі спатрэбіцца

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падчас штогадовага паслання да Кангрэса звярнуўся да пасла Украіны Аксаны Макаравай, якая знаходзілася ў зале, папрасіў яе ўстаць, а астатніх прысутных павітаць яе апладысментамі.

Джо Байдэн з Уладзімірам Зяленскім у Белым доме ў снежні 2022 года. AP Photo/Patrick Semansky

«Мы аб'ядналі НАТА і сабралі глабальную кааліцыю. Мы выступілі супраць агрэсіі Пуціна. Мы ўсталі побач з украінскім народам. І сёння з намі зноў амбасадар Украіны ў Злучаных Штатах. Яна прадстаўляе не проста сваю нацыю, а мужнасць свайго народа. Пасол, Амерыка адзіная ў падтрымцы вашай краіны. Мы будзем стаяць з вамі столькі, колькі спатрэбіцца», — сказаў прэзідэнт.

Тэме вайны ва Украіне ў прамове Байдэна было прысвечана ўсяго некалькі фраз, да моманту гэтай сцэны з паслом ён прамаўляў ужо не менш за гадзіну.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера