Знайсці
07.02.2023 / 20:386РусŁacБел

На YouTube выклалі адрэстаўраваную версію фільма «Дзікае паляванне караля Стаха»

На YouTube з'явілася адрэстаўраваная версія славутага фільм а «Дзікае паляванне караля Стаха», знятага паводле рамана Уладзіміра Караткевіча.

Кадр з фільма

Знакамітая экранізацыя аднайменнай аповесці Уладзіміра Караткевіча, якую зняў беларускі рэжысёр Валерый Рубінчык, выйшла ў пракат у 1979 годзе.

Рэстаўрацыю зрабілі на студыі «Беларусьфільм» па замове Мінкульта. Акрамя аблічбоўкі, у фільме адноўленая якасць выявы і гук.

Фільм выкладзены на афіцыйным YouTube-канале BelarusfilmDigital, дзе кінастудыя размяшчае свае фільмы савецкіх часоў пасля пасля лічбавай рэстаўрацыі выявы і гуку.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Anatol Starkou/адказаць/
08.02.2023
Добрая навіна. Спампаваў і гляджу. Вечар ёсць чым заняць. Фільм за Саветамі глядзеў, але ўжо забыў. Дзякуй НН, за інфу. 
08.02.2023
Гэта ані не Караткевіч. Не разумею захапленьня большасьці.
1
Трэшытэр/адказаць/
08.02.2023
XXX, Караткевіч быў сцэнарыстам і нават прысутнічаў на мантажы.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера