Знайсці
07.02.2023 / 20:281РусŁacБел

Палітвязня Дзяніса Івашына шпіталізавалі

Палітзняволены журналіст Дзяніс Івашын пасля этапавання ў калонію трапіў у бальніцу, паведамляе тэлеграм-канал «Дзяніс Івашын».

Пасля прыбыцця ў калонію ў Івашына была тэмпература 39, таму замест каранціну яго адправілі ў бальніцу. Да гэтага яму было так дрэнна, што ён не мог пісаць.

Івашына асудзілі да 13 гадоў і 1 месяца пазбаўлення волі. Яго прызналі вінаватым у здрадзе дзяржаве. Ён супрацоўнічаў з выданнем «Новы час» і з'яўляўся ўдзельнікам украінскай ініцыятывы «Інфармнапалм», вядомы сваімі расследаваннямі.

17 студзеня Івашына этапавалі з гродзенскай турмы ў магілёўскую калонію.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
5
4
Anatol Starkou/адказаць/
08.02.2023

Гэта той кавід, які быў у мяне (два разы ў пачатку года). Хаця на Беларусі гэты кавід, я ведаю, называюць грипп.
Першая стадыя - у мяне доўжылася прыблізна тыдзень - самая страшная. Мяне спаслі спецыяльныя амерыканскія таблеткі + настой маці-і-мачаха. Настой піў без рэкамендацыі ўрача. Не буду распавядаць дэталі, але паўтару: першы мой кавід быў на грані майго жыцця і смерці, але цела здужыла. Другі кавід быў, так бы мовіць, недружалюбны. Але думак пра смерць не навяваў.

Дзяніса шмат чытаў на Новым часе і, калі НЧ мяне яшчэ друкаваў, я пісаў (тут каротка), што хлопца заносіць, бо ён не аб'ектыўны ў сваіх бчб матэрыялах. 
Як я разумею, пасля падзей-2020 ён гуляе ў праведнага младафронтаўца, і дагуляўся да 13 гадоў зоны. Гэта яго справа. 
Выздараўлівай, Дзяніс.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930