Знайсці
07.02.2023 / 18:30РусŁacБел

У мінскі Верхні горад заехаць на машыне будзе яшчэ цяжэй, асабліва па выхадных

Цяпер заехаць на аўтамабілі ў мінскі гістарычны квартал у межах пл. Свабоды — вул. Інтэрнацыянальная — вул. Зыбіцкая стане яшчэ цяжэй. Прапускаць машыны сістэма будзе толькі ў будныя дні і толькі пры наяўнасці свабодных месцаў, піша «Анлайнер».

У сталіцы на тэрыторыю Верхняга горада ўжо даўно проста так не праедзеш. Паркоўкі тут самыя дарагія ў горадзе (па 5 рублёў за першую гадзіну), дзейнічае аднабаковы рух і даўно стаіць шлагбаум на ўездзе на тусовачную вул. Зыбіцкую з боку вул. Інтэрнацыянальнай.

Шлагбаум стаіць настолькі даўно, што некаторыя кіроўцы налаўчыліся аб'язджаць яго. Але раней ён працаваў па прынцыпе адкрытай паркоўкі: заязджаць мог хто заўгодна. Не знайшоў вольнага месца — ці на выезд, або пакідай машыну неяк так.

Цяпер жа там працуе аўтаматызаваная сістэма. Яна прапусціць машыну толькі тады, калі ёсць свабодныя легальныя месцы для стаянкі. Сігналізаваць пра гэта будзе экран з надпісам «Свабодна». А калі будзе напісана «Занята», то шлагбаўм проста не падымецца.

Каля парковачных месцаў устаноўленыя стэнды з інструкцыямі па аплаце. Тарыф — 5 рублёў за першую гадзіну, кожны наступны — яшчэ па 2 рублі. Першыя 10 хвілін бясплатныя (для таго, каб забраць пасажыраў, у тым ліку і для таксі).

Акрамя таго, знакамі абмежавалі доступ для транспарту на выхадныя. Там з'явілася «цагліна» з таблічкай «Акрамя спецтранспарту» і яшчэ адной — якая паказвае часавыя рамкі — з 20:00 пятніцы да 8:00 панядзелка.

Падобная сістэма з экранамі з гэтага часу працуе і пры ўездзе на паркоўку на плошчы Свабоды (з боку як Інтэрнацыянальнай, так і Леніна). Аднак знака, які абмяжоўвае ўезд, няма. Гэта значыць, па выхадных доступ захоўваецца.

Такім чынам, уся тэрыторыя гістарычнага квартала, акрамя плошчы Свабоды, павінна на выхадных стаць пешаходнай зонай.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера