Знайсці
06.02.2023 / 20:446РусŁacБел

У Горках увялі плату за карыстанне бегавой дарожкай на стадыёне

Адміністрацыя гарадскога стадыёна ў Горках пачысціла ад снегу адну бегавую дарожку і ўвяла плату за карыстанне ёй — 2,20 рубля за адну гадзіну, пішуць horki.info.

Фота ілюстрацыйнае

«Вельмі цікавая гісторыя. Цяпер, каб людзям схадзіць на стадыён, трэба заплаціць 2,20 за гадзіну, — абураюцца жыхары райцэнтра ў сацыяльных сетках. — Гэта без інструктара і медработніка — проста пахадзіць па стадыёне. Там шмат людзей пенсійнага ўзросту і тых, хто аднаўляецца пасля інсульту. Ну, хоць інвалідам бясплатна».

Horki.info спраўдзілі інфармацыю пра новаўвядзенне ў адміністрацыі стадыёна. Аказалася, што сапраўды, гадзіна карыстання бегавой дарожкай каштуе 2 рублі 20 капеек з чалавека. Гэты фармат працы праходзіць у тэставым рэжыме.

Расчышчаная пакуль толькі адна дарожка па крузе. Адначасова карыстацца ёй могуць некалькі чалавек. Наведвальнікам дазволяць таксама карыстацца распранальняй.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
17
Ха-ха
9
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
8
0
беларускі канцлагер/адказаць/
06.02.2023
распранайся, плаці і хадзі. рукі за спіну. аць-два
0
атлас дорог ссср 74г./адказаць/
06.02.2023
Горкі - гэта побач з Александрыяй?
0
Элементарна /адказаць/
07.02.2023
Вася, там жа, дзе і Незалежнасць разам з усім астатнім.  
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930