У Лагойску двое мужчын загінулі, ідучы ў лазню
У Лагойску пры пераходзе па лёдзе праз раку Гайну патанулі двое мужчын 34 і 42 гадоў. Яны ўчора ўвечары, каля 22-й гадзіны кіраваліся ў адну з прыватных лазняў Лагойска і вырашылі скараціць шлях, паспадзяваўшыся на таўшчыню лёду, піша тэлеграм-канал «Лагойск» (не)афіцыйна).
Паколькі ні ў лазню, ні дадому мужчыны ў той вечар не дайшлі, іх сваякі сталі турбавацца. А на здагадкі пра іх лёс навяла знойдзеная на беразе шапка.
Даставалі з Гайны загінулых вадалазы Смалявіцкай ратавальнай станцыі. Целы са дна паднялі сёння прыкладна ў 13:30. Цяпер на месцы здарэння працуюць следчыя.






Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Лукашэнка хваліць Амерыку і бяжыць да Пуціна / Ваеннае становішча: новы закон / Сафія Сапега на волі. Глядзіце ВІДЭАнавіны за 8 чэрвеня
Арына Сабаленка прайграла ў паўфінале «Ралан Гарос»
 4
Чаму ў Мінску ў спякотныя дні моцна смярдзіць?
 5
У Літве абыходжанне з нелегальнымі мігрантамі прызналі неканстутыцыйным, але чыноўнікі сцвярджаюць, што інакш не далі б рады
 1
У цэнтры Мінска плануюць новае будаўніцтва
 3
«Піша, але на волю нічога перадаць не можа». У зняволенага Уладзіміра Мацкевіча ў турме з'явіліся праблемы са здароўем
 1
Беларуса могуць выслаць з Польшчы за невыкананне правіл каранціну ў 2021 годзе. Як так атрымалася?
 4
Стала вядома, скуль узялася сыравіна для «сідру», ад якога ў Расіі памерла больш за 30 чалавек. І гэта неймаверна
 5
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера