Знайсці
06.02.2023 / 15:251РусŁacБел

Вайсковая разведка Украіны назвала тры напрамкі, на якіх расійская армія можа пайсці ў наступленне

Беларусі сярод іх няма.

Фота Мінабароны Беларусі

«Мы вызначылі, што наступы войскаў Расіі могуць быць у Данецкай і Луганскай абласцях, а таксама, магчыма, у Запарожжы. Пры гэтым у «Херсонскай вобласці і ў Крыме расіяне будуць весці абарону», — заявіў спікер Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны Вадзім Скібіцкі.

Паводле яго даных, расійскаму войску спатрэбяцца яшчэ два месяцы, каб укамплектаваць новыя вайсковыя фармаванні. У ГУР лічаць, што Мінабароны Расіі плануе мабілізаваць яшчэ ад 300 да 500 тысяч расіян для наступальных аперацый на ўсходзе і поўдні Украіны вясной і летам 2023 года.

Раней газета Financial Times паведаміла, што Расія цягам наступных 10 дзён можа пачаць буйнамаштабны наступ ва Украіне — у раёне Крамянной і Лімана ў заходняй частцы Луганскай вобласці. Кіраўнік ваеннай адміністрацыі Луганскай вобласці Сяргей Гайдай пацвердзіў, што расійская армія сцягвае войскі ў гэты раён і можа пачаць наступ пасля 15 лютага.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
1
2
Ударных груп няма/адказаць/
06.02.2023
Тое ж самае там казалi перад 24 лютага.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930