Знайсці
Работы на сайце
06.02.2023 / 13:263РусŁacБел

Ва ўрадзе заклікалі больш актыўна прыцягваць людзей да ўборкі снегу

Сёння віцэ-прэм'ер Анатоль Сівак сабраў нараду па пытаннях рамонту дарог, ЖКГ і барацьбы з паводкай. Ён указаў на недахопы ў рабоце мясцовых уладаў, у тым ліку і ў сферы таго, як яны прыцягваюць беларусаў да ўборкі снегу, паведамляе reform.by.

«Не ва ўсіх 118 раёнах краіны прынятыя рашэнні аб замацаванні за суб'ектамі гаспадарання і грамадзянамі тэрыторыі агульнага карыстання населеных пунктаў для выканання работ па іх падтрыманні ў належным санітарным стане. Гэтую практыку неабходна браць на ўзбраенне. Гэта значыць, 100% гэтае рашэнне павінна быць выкананае па рэспубліцы неадкладна. Неабходна актыўна прыцягваць грамадзян да ўборкі снегу на дваровых тэрыторыях і забяспечваць іх неабходным інвентаром. На гэта нам неаднаразова паказваў кіраўнік дзяржавы, прэм'ер міністр і кіраўніцтва Савета Рэспублікі», — сказаў ён.

Сівак зазначыў, што дрэнная ўборка дваровых тэрыторый выклікае скаргі грамадзян і незадаволенасць уладай.

«Абгрунтаваныя нараканні і негатыўныя водгукі грамадзян выклікаюць пытанні стану аўтамабільных дарог, вуліц, населеных пунктаў, уборкі дваровых тэрыторый насупраць жылых дамоў, унутрыквартальных праездаў, пешаходных сувязяў. У студзені месяцы ў некаторых рэгіёнах склалася неспрыяльная гідраметэаралагічная абстаноўка, звязаная з падтапленнем талымі водамі асобных участкаў дарог і мастоў, жылых дамоў, прыватных падворкаў. Разам з тым наракаць толькі на надвор'е не даводзіцца, ва ўмовах парушэнняў і сістэмных недапрацовак, банальнай халатнасці на месцах. Часцяком мясцовыя выканаўчыя распарадчыя органы, у зоне адказнасці якіх знаходзяцца пытанні ўтрымання і рамонту вулічна-дарожнай сеткі, населеных пунктаў і ўборкі тэрыторыі, не надаюць гэтаму належнай увагі. Належнае планаванне бягучых капітальных рамонтаў вуліц ажыццяўляецца на недастатковым узроўні. Арганізацыя і кантроль за ўборкай тэрыторыі ў поўнай меры ў поўным аб'ёме не забяспечваецца. У выніку маем рост заявак і прэтэнзій ад насельніцтва. Гэта фармуе негатыўны эмацыйны фон, перш за ўсё, на адрас мясцовых органаў улады», — дадаў ён.

Сівак падкрэсліў, што такія нарады цяпер будуць праводзіцца штомесяц, а на ўзроўні абласных і раённых выканкамаў — пастаянна.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
19
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
4
06.02.2023
Ну так и предлагай всем своим родственникам лопату в руку и зп 450 руб  
0
Паляшук/адказаць/
06.02.2023
Вось і антырэклама вяртання эмігрантаў на гістарычную радзіму пад'ехала.) А ну-ка ўсе хутка заяву ў шведскую камісіію накаталі, на каленях да мяжы папаўзлі, атрымалі шанцавы інструмент - сардэчна запрашаем! А там і пасяўная ўжо хутка.))
0
шура/адказаць/
06.02.2023
Их что специально с такими лицами для правительства ищут?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930