Кіруючая фракцыя Вярхоўнай Рады пацвердзіла намер звольніць міністра абароны Украіны
Сёння з'явілася інфармацыя пра тое, што хутка ва Украіне можа змяніцца міністр абароны. Аляксея Рэзнікава можа змяніць кіраўнік разведкі Кірыла Буданаў. У фракцыі «Слуга народа» пацвердзілі намер звольніць Рэзнікава.
Фракцыя прагаласуе таксама за звальненне міністра па пытаннях стратэгічных галін прамысловасці Паўла Рабікіна. Як мяркуецца, Рэзнікаў зойме яго месца, хаця раней паведамлялася, што яго паставяць кіраваць міністэрствам юстыцыі.
«Прайшло закрытае пасяджэнне фракцыі «Слуга народа». Без дэталяў: сітуацыя з бяспекай ва Украіне, дзеянні РФ, абмежаванне выезду за мяжу, праца фракцыі ў 2023 годзе, кадравыя ратацыі ва ўрадзе.
Міністэрства абароны і Мінстратэгпрам звальняем. Падаюцца на пастаянных [міністраў] кіраўнікі СБУ і МУС», — напісала нардэп ад «Слугі народа», намесніца старшыні камітэта ВРУ па пытаннях нацбяспекі, абароны і разведкі Мар'яна Бязуглая.
ДАПОЎНЕНА. Кіраўнік фракцыі Давід Арахамія пазней пацвердзіў інфармацыі Безуглай.





