Знайсці
05.02.2023 / 21:064РусŁacБел

У Мінабароны распавялі, колькі ўкраінскіх вайскоўцаў знаходзіцца каля граніц з Беларуссю

Абстаноўку на паўднёвай граніцы камандуючы Вайскова-паветранымі сіламі і СПА Беларусі Андрэй Лук'яновіч у эфіры СТБ назваў «няпростай».

Па словах Лук'яновіча, украінская групіроўка «Поўнач» налічвае 98 тысяч вайскоўцаў. З іх 17 тысяч знаходзяцца ўздоўж граніц Беларусі. Менавіта таму, як сцвярджае вайсковы начальнік, на тэрыторыі Беларусі і створаная рэгіянальная групоўка войскаў Расіі і Беларусі. Гэта элемент абароны Саюзнай дзяржавы, сцвярджае Лук'яновіч, не кажучы пра сапраўдныя прычыны знаходжання вялікіх сіл УСУ каля граніц з Беларуссю.

Што тычыцца абстаноўкі на захад ад краіны, то, па словах камандуючага ВПС і СПА, каля граніц з Беларуссю знаходзіцца каля 400 крылатых ракет марскога і авіяцыйнага базіравання.

На завяршальнай фазе, па словах Лук'яновіча, знаходзіцца будаўніцтва амерыканскай супрацьракетнай абароны ў Польшчы, дзе таксама могуць выкарыстоўваць крылатыя ракеты (напрыклад, Tomahawk), якія дастаюць да Расіі. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Чаркашкварка/адказаць/
05.02.2023
Можаце не сумнявацца, што калi сунецеся атрымаеце гэтымi тамагаукамi па мардасам
0
Цікава. Яны разумныя і ўсё ведаюць /адказаць/
05.02.2023
А яны ня ведаюць як у цукеру “подушечка” павідла тапляе? А то ўсё ведаюць, нават пра ўкрпінскіх ваяроў, а як там з павідлам у цукецы?
0
Правдоруб /адказаць/
05.02.2023
Лицо не обременено интеллектом. Только такие лица там и нужны!...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера