Знайсці
05.02.2023 / 17:369РусŁacБел

Лукашэнка ў Эміратах сустракаўся з расійскімі мільянерамі

Прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант распавяла падрабязнасці ягонай паездкі ў ААЭ, якая амаль не асвятлялася прапагандай.

Па словах Эйсмант, Лукашэнка ў Арабскіх Эміратах да візіту ў Зімбабвэ займаўся двума кірункамі: бяспекай і эканомікай. 

Па эканамічнай частцы ён, па словах Эйсмант, сустракаўся з кіраўніцтвам інвестыцыйнага праекта «Паўночны бераг», каб «удакладніць нюансы».

Таксама прэс-сакратарка Лукашэнкі паведаміла, што той у ААЭ сустракаўся з расійскімі і беларускімі бізнэсменамі:

«Без якіх-небудзь канкрэтных тэм ці імёнаў, але скажу так: і з расійскімі бізнэсменамі правёў сустрэчу кіраўнік дзяржавы ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах, і нават з беларускімі бізнэсменамі, якія прасіліся на прыём. І вось гэтыя сустрэчы адбыліся менавіта там. На гэта [маўчанне ў афіцыйных СМІ — НН] таксама былі свае прычыны. І некаторых сустрэч нават не значылася першапачаткова ў графіку кіраўніка дзяржавы, але яны адбыліся», — сказала Эйсмант, удакладніўшы, што такой актыўнасці, як у ААЭ, у Лукашэнкі часам няма нават у Мінску.

З кім з бізнэсменаў сустракаўся беларускі палітык, невядома. Дзяржаўная прапаганда вельмі актыўна асвятляла ягоны візіт у Зімбабвэ, але падрабязнасці паездкі ў Арабскія Эміраты засталіся па-за ўвагай СМІ.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Абу-Да би/адказаць/
05.02.2023
а что им тут делать-то? на этам клачке зямли. все попилено давно. белорусская пустыня
0
Гость/адказаць/
05.02.2023
Проблема там одна - как вывести и спрятать/легализовать нажитое непосильным воровством.
0
Виктор/адказаць/
05.02.2023
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
26272829