Знайсці
05.02.2023 / 17:111РусŁacБел

«Украінская праўда»: Ва Украіне чакаецца адстаўка міністра абароны, ім можа стаць кіраўнік разведкі Буданаў

Крыніцы ўплывовага ўкраінскага выдання паведамілі пра магчымыя перастаноўкі ў вайсковых ведамствах Украіны, якія могуць здарыцца ўжо на наступным тыдні.

Міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў. Фота: twitter.com/oleksiireznikov

Адзначаецца, што цяпер каманда Зяленскага думае, куды перавесці Рэзнікава, бо «ні ў кога ў Офісе прэзідэнта Украіны няма сумневаў, што ён павінен застацца ў камандзе».

Разглядаецца варыянт, што Рэзнікаў стане новым міністрам юстыцыі. Па даных УП, дзейнага міністра Дзяніса Малюську могуць адправіць паслом Украіны ў адну з еўрапейскіх краін.

Да сваёй палітычнай кар'еры Аляксей Рэзнікаў быў вядомы як юрыст і адвакат. 

Пасаду міністра абароны Украіны, па звестках крыніц «Украінскай праўды», хутчэй за ўсё зойме Кірыла Буданаў. Паведамляецца, што ён ужо шукае сабе замену ў Галоўным упраўленні разведкі.

Кірыла Буданаў

«Кірылу вельмі цяжка сыходзіць з ГУР, ён не хоча ў МА, таму што разумее, што гэта вялізная бюракратычная машына. Але разважаць часу ўжо асабліва няма», — тлумачыць крыніца УП сярод украінскіх сілавікоў.

У інтэрв'ю «Украінскай праўдзе» Аляксей Рэзнікаў заявіў, што гатовы да любога развіцця падзей, але ніякіх размоў пра адстаўку з ім не вялося.

Інфармацыя пра магчымую адстаўку міністра абароны Украіны з'явілася пасля скандалу з закупкай прадуктаў для УСУ па завышаных цэнах. Свае пасады страцілі намеснік міністра Вячаслаў Шапавалаў і в. а. начальніка дэпартамента, адказнага за закупкі ўзбраення і тэхнікі для УСУ, Аляксандр Ліеў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
Джордж/адказаць/
05.02.2023
Злодзеі з месца на месца перабягаюць
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031