Знайсці
05.02.2023 / 14:025РусŁacБел

«Паказаць канцэпцыю добрага, казачнага, чароўнага горада». У Віцебску аб'явілі конкурс на стварэнне гарадскога талісмана

У Віцебску аб'явілі адкрыты конкурс на стварэнне гарадскога талісмана ці маскота. Арганізатарам конкурсу выступіў Віцебскі гарвыканкам.

Глобус Беларусі. Фота: Сяргей Серабро

Вобраз гарадскога талісмана (маскота), як паведамляецца, ствараецца ў рамках абласнога пілотнага турыстычнага праекта «Васільковы край» і будзе выкарыстаны для стварэння макетаў, вырабу і ўстаноўкі мініяцюрных гарадскіх скульптур (не больш за 20—30 см), якія адлюстроўваюць гісторыю, культуру, брэнды Віцебска з захаваннем адзінай стылявой канцэпцыі.

Удзел у конкурсе не абмежаваны геаграфічна, не мае прафесійных абмежаванняў. Кожны ўдзельнік або калектыў аўтараў можа прапанаваць любую колькасць конкурсных праектаў.

Распрацаваны талісман павінен быць фотагенічным, адлюстроўваць гасціннасць і ветлівасць жыхароў Віцебска, выклікаць сімпатыю і іншыя станоўчыя эмоцыі, перадаваць канцэпцыю добрага, казачнага, чароўнага горада, гаворыцца ў паведамленні гарвыканкама.

Віцебскі гарвыканкам лічыць, што прыкладам выкарыстання ў гарадской прасторы міні-скульптур можа стаць горад Калінінград (Расія) з фігурамі дамавікоў-хомлінаў. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
мяу муя яум/адказаць/
05.02.2023
даведка, такое? -
Путин нарисовал детям «кошку — вид сзади» 

дяти, Achtung
это было в 2013 году
0
даведка/адказаць/
05.02.2023
Лукашенко пошёл дальше и подарил в награду Эйсмонту и Маркову свой мерч с принтом в виде зада Умки.
0
«никто не заставлял жениться на красавице»/адказаць/
05.02.2023
Эйсмонт и Марков - это дети его? 0о
а ну-да. чего это я... он же Батька )
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера