Знайсці
05.02.2023 / 12:42РусŁacБел

Расійскія ракеты ўдарылі па цэнтры Харкава

Чатыры чалавекі пацярпелі падчас расійскага ўдару па цэнтры Харкава, які быў здзейснены сёння раніцай. Пра гэта распавёў кіраўнік абласной адміністрацыі Алег Сінягубаў у тэлеграм-канале. Інфармацыя пра пацярпелых людзей і разбурэнні ўдакладняецца, дадаў ён.

Прадстаўніца Нацыянальнай паліцыі Харкаўскай вобласці Алена Бараннік расказала пра пяцярых пацярпелых.

Па звестках мэра горада Ігара Церахава, гаворка ідзе пра ўдар ракетамі С-300.

На месцы працуюць супрацоўнікі Дзяржаўнай службы Украіны па надзвычайных сітуацыях, яны разбіраюць завалы.

Адна з ракет трапіла ў цэнтральны корпус Харкаўскага нацыянальнага ўніверсітэта гарадской гаспадаркі імя А. М. Бекетава.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930