Трактаразаводскі пасёлак у Мінску захаваюць, але ёсць нюансы
Для Трактаразаводскага пасёлка распрацаваны дэталёвы план. Ён у першую чаргу прадугледжвае не знос, а капітальны рамонт дамоў. Пра гэта расказаў кіраўнік адміністрацыі Партызанскага раёна Валерый Вараніцкі ў эфіры «Радыё-Мінск».
Фота: yandex.by
На думку Вараніцкага, у пасёлку не так ужо і шмат занядбаных дамоў.
Згодна з дэталёвым планам, практычна ўвесь пасёлак застаецца ў зоне захавання. Для гэтага ў двух— і пяціпавярховых дамах праводзіцца капітальны рамонт. Больш за 40 будынкаў ужо рэканструявана, у 2023 годзе запланаваны капрамонт 14-ці дамоў мікрараёна.
Аднак, так як дамы будаваліся ў 50—60-х гадах мінулага стагоддзя і інжынерныя камунікацыі некаторых з іх ужо вычарпалі свой рэсурс, капітальны рамонт у такіх двухпавярховых дамах праводзіць дорага.
Кіраўнік адміністрацыі Партызанскага раёна прывёў прыклад вырашэння гэтага пытання: замест старых дамоў на вуліцы Клумава і вуліцы Чабатарова пабудавалі два жылыя дамы, сёлета на гэтай пляцоўцы пачнуць узводзіць яшчэ адзін дом.
Раён Трактаразаводскага пасёлка будаваўся ў тыя гады, калі будаваўся МТЗ. У першую чаргу гэты мікрараён будаваўся для супрацоўнікаў прамысловых прадпрыемстваў.





