Знайсці
05.02.2023 / 09:50РусŁacБел

Зяленскі пазбавіў грамадзянства палітыкаў кола Януковіча, які маюць расійскае грамадзянства

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пазбавіў украінскага грамадзянства шэраг адыёзных палітыкаў часоў Віктара Януковіча, якія маюць расійскае грамадзянства, паведамляе «Украінская праўда».

Былы міністр адукацыі Дзмітрый Табачнік. Фота: Міністэрства адукацыі Украіны

Сярод асоб, пазбаўленых украінскага грамадзянства, — экс-сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Андрэй Клюеў, экс-міністр адукацыі Дзмітрый Табачнік, былы міністр даходаў і збораў Аляксандр Кліменка, экс-кіраўнік МУС Віталь Захарчанка, экс-кіраўнік СБУ Аляксандр Якіменка. Таксама ў спіс патрапіў цяперашні дэпутат ад апазіцыйнай платформы «За жыццё» Адэскай гарадской рады Віктар Баранскі і іншыя. Усе асобы са спіса маюць расійскае грамадзянства.

Гэтую інфармацыю пацвердзіў кіраўнік праўладнай фракцыі «Слуга народа» ў Вярхоўнай Радзе Давід Арахамія. Ён адзначыў, што Зяленскі пазбавіў грамадзянства Украіны «здраднікаў, якія былі аднымі са слупоў рэжыму Януковіча», сярод якіх Андрэй Клюеў, Дзмітрый Табачнік, Аляксандр Кліменка, Віталь Захарчанка, Аляксандр Якіменка і «менш публічныя людзі з іх палітычнай арбіты».

«Наступным крокам будзе накладанне на іх санкцый, арышт і канфіскацыя на карысць дзяржавы ўсёй іх маёмасці, карпаратыўных правоў і іншых актываў», — заявіў Арахамія.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
42
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930