Знайсці
04.02.2023 / 14:183РусŁacБел

ЗША ўгаворваюць Турцыю спыніць экспарт санкцыйных тавараў у Расію

На думку ЗША, Турцыя ў абыход санкцый пастаўляе Расіі хімікаты, мікрачыпы і іншую прадукцыю, якая можа быць выкарыстаная ў вайне супраць Украіны, піша ТАСС.

Браян Нэльсан, высокапастаўлены чыноўнік Казначэйства ЗША, які ажыццяўляе нагляд за выкананнем санкцый, сустрэўся ў Анкары і Стамбуле з прадстаўнікамі турэцкіх уладаў і прыватнага бізнэсу і заклікаў іх да больш цеснага супрацоўніцтва з Вашынгтонам у пытаннях гандлёвых адносін з Расіяй.

Вашынгтон занепакоены турэцкім экспартам краіне-агрэсару, аб'ёмы якога дасягаюць дзясяткаў мільёнаў даляраў, сказаў Нэльсан.

Турэцкі бок заяўляе, што хоць у цэлым выступае супраць антырасійскіх санкцый, але будучы краінай НАТА, выконвае іх і просіць ЗША даць падставы для сваіх падазрэнняў.

Агенцтва Reuters са спасылкай на справаздачы расійскай мытні піша, што за першыя сем месяцаў вайны ва Украіне ў Расію, нягледзячы на санкцыі, паступіла мікрасхем і іншых электронных кампанентаў заходняй вытворчасці на суму, якая перавышае 2,6 млрд даляраў.

Гэтыя мікрасхемы пазней былі выяўленыя на некаторых расійскіх сістэмах узбраення.

Захад лічыць, што асноўнымі каналамі экспарту ў Расію ў абыход санкцый з'яўляюцца Турцыя і Ганконг.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Бгдан/адказаць/
04.02.2023
А лпей даць Украіне 50-100 ракет Тамагаўк і вайна скончыцца праз тыдзень другі перамогай Украіны
05.02.2023
США нужно у Зеленского спросить может это он просит турков поставлять оружие в рашку, напримере блокирования санкций ЕС против режима таракана.
05.02.2023
Саюзнічкі па НАТА, ёлкі-палкі...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера