Знайсці
04.02.2023 / 10:161РусŁacБел

Канада ўвяла санкцыі супраць шэрагу расійскіх СМІ і артыстаў, уключаючы Газманава, Растаргуева, Алеграву і Галусцяна

Улады Канады ўвялі санкцыі супраць шэрагу расійскіх артыстаў, журналістаў і СМІ за «распаўсюджванне дэзінфармацыі і прапаганды». Усяго ў санкцыйны спіс былі ўключаныя 38 чалавек і 16 юрыдычных асоб, паведамляе МЗС Канады.

Уладзімір Пуцін і Алег Газманаў. Фота kremlin.ru

У прыватнасці, пад санкцыі патрапілі музыкі Дзіма Білан, Алег Газманаў, Аляксандр Буйноў, Мікалай Растаргуеў, Аляксандр Маршал і Ігар Бутман, спявачкі Ларыса Доліна, Ірына Алеграва і Паліна Гагарына, акцёры Марат Башараў, Дзмітрый Дзюжаў і Максім Аверын, комік Міхаіл Галусцян, тэлевядучая Дана Барысава.

Акрамя таго, пад санкцыі патрапілі журналісты Сяргей Брылёў, Таццяна Міткова, Яўген Паддубны, Андрэй Калеснікаў і дэпутат Дзярждумы Аляксандр Хінштэйн.

Таксама канадскія ўлады ўвялі санкцыі супраць медыягрупы «Расія сёння», агенцтва РІА «Навіны» і рэсурсаў, звязаных з заснавальнікам ПВК «Вагнер» Яўгенам Прыгожыным.

«Пуцінская вайна ва Украіне грунтуецца на хлусні і падмане. Расійская машына дэзінфармацыі мабілізуе знакамітасцяў і так званыя навінныя арганізацыі, каб рэтрансляваць аргументы Крамля ў спробе апраўдаць зверствы ва Украіне», — патлумачыў новыя санкцыі канадскі МЗС.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Mafkees /адказаць/
04.02.2023
Путен каблучки одел или газманов ниже ростом? Вот с такими походу путену нравиться фоткаться,бо серливый старикашка совсем усох на седьмом десятке,как физически так и интеллектуально.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930