Знайсці
04.02.2023 / 18:172РусŁacБел

Telegram выпусціў першае ў гэтым годзе абнаўленне. Паглядзелі, што новага

Telegram выпусціў новае абнаўленне 9.4 — першае ў гэтым годзе. Цяпер тут можна аўтаматычна перакладаць паведамленні на беларускую мову і паўторна ўваходзіць у акаўнт без смс-кода. Але некаторыя функцыі — толькі для тых, хто мае Premium-падпіску. 

Фота: telegram.org

Каманда Telegram выпусціла для месенджара сваё першае ў 2023 годзе абнаўленне пад нумарам 9.4.

У ім 10 новых функцый. Вось яны:

  • Уваход з дапамогай Apple ID і акаўнта Google. З гэтага часу пры паўторным уваходзе ў свой тэлеграм-акаўнт не абавязкова кожны раз запытваць смс-код. Можна проста ўвайсці пры дапамозе гатовых Apple і Google ID. Пры гэтым пароль ад двухфактарнай аўтэнтыфікацыі ўсё роўна трэба ўводзіць, калі ён быў усталяваны.

  • Пераклады паведамленняў. Тыя, хто мае Premium-падпіску цяпер змогуць хутка і цалкам перакладаць паведамленні з усіх чатаў, груп і каналаў на іншыя мовы, у тым ліку на беларускую. Звычайным карыстальнікам будзе даступны пераклад толькі асобных сказаў.
  • Гадавая падпіска Premium. З'явілася магчымасць аплаціць Premium на год і пры гэтым атрымаць скідку ў 35-45% на ўсе прэміяльныя функцыі. Гадавую падпіску таксама можна падарыць іншаму карыстальніку.
  • Канструктар аватарак. Цяпер любыя стыкеры і анімаваныя эмодзі можна ператварыць у профільныя аватаркі акаўнтаў, чатаў, груп і каналаў. Гэтая функцыя даступная абсалютна для ўсіх карыстальнікаў незалежна ад наяўнасці Premium.

  • Пошук па катэгорыях і новыя наборы эмодзі. У меню рэакцый і статусаў, а таксама ў панэлі стыкераў і эмодзі з'явіўся зручны пошук па катэгорыях. Акрамя таго, усе эмодзі цяпер можна ўбачыць у поўным памеры пры доўгім націсканні перад адпраўленнем. Дададзеныя і 10 новых набораў эмодзі.

  • Інтэрактыўныя эмодзі. У Telegram дадалі інтэрактыўныя версіі эмодзі. Пры асобным іх адпраўленні ў чаце, а затым націсканні на іх вы разам з суразмоўцам убачыце анімацыю. Гэтыя інтэрактыўныя эмодзі таксама даступныя ў якасці рэакцый.

  • Хуткае дадаванне ботаў. Цяпер у інтэрфейсах розных ботаў з'явіўся спіс вашых сяброў, груп і чатаў, куды можна хутка іх дадаць.

  • Дазвол на адпраўку медыя. З гэтага часу адміністратары чатаў і груп могуць забараняць асобным карыстальнікам дасылаць тое ці іншае медыя (галасавыя паведамленні, відэа і г.д). Таксама можна ім проста адключыць магчымасць дасылаць тэкставыя паведамленні.

  • Аўтазахаванне медыя. Telegram цяпер дазваляе выбіраць чаты, у якіх вашы медыя будуць аўтаматычна захоўвацца ў памяць прылады з магчымасцю выбару памеру і фармату файлаў, якія захоўваюцца.

  • Больш падрабязная статыстыка выкарыстання інтэрнэта. У раздзеле наладаў месенджара «выкарыстанне сховішча і сеткі» з'явіліся больш падрабязная інфармацыя і дыяграмы, якія могуць дапамагчы скараціць спажыванне інтэрнэт-трафіку.

Абнаўленне даступнае для ўсіх прылад. 

Чытайце яшчэ:

Расказваем, чаму ўласныя emoji ў тэлеграме трэба ствараць з асцярожнасцю 

Як пачысціць тэлеграм-боты, каб не засталося ніякіх слядоў ВІДЭА 

Як зарэгістраваць ананімныя акаўнты ў Telegram, сацсетках і іншых месенджарах — падрабязны гайд 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
даведка/адказаць/
04.02.2023
По регулярной рекламе и антирекламе я не могу понять, «Наша ніва» за или против дырявого Telegram?!
0
Дддд/адказаць/
05.02.2023
Фанаты телеги? Слишком много внимания
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера