Знайсці
03.02.2023 / 21:58РусŁacБел

У Еўрасаюзе дамовіліся аб увядзенні столі цэн на расійскія нафтапрадукты

Еўрасаюз з нядзелі ўводзіць эмбарга на нафтапрадукты, але ў рамках дамоўленасцяў з G7 хоча ўвесці і глабальны ліміт, каб яшчэ больш скараціць паступленні ў расійскі бюджэт.

Ёсць папярэдняя дамоўленасць амбасадараў краін Еўрасаюза пра ўвядзенне максімальных цэн на расійскія нафтапрадукты. 

Удалося дасягнуць дамоўленасці аб тым, што ліміт на расійскае дызельнае паліва складзе 100 даляраў за барэль і 45 даляраў за барэль на мазут. Але трэба, каб дамоўленасць яшчэ зацвердзіла Рада ЕС. 

Акрамя таго, краіны ЕС таксама дамовіліся адкласці перагляд раней прынятай столі цэн на расійскую нафту да сакавіка. Цяпер яна вызначана на ўзроўні 60 даляраў за барэль.

Чытайце таксама:

Расія гандлюе нафтай у гіганцкіх маштабах, нягледзячы на санкцыі

ЗША ўгаварылі саюзнікаў пакуль не рабіць больш строгімі нафтавыя санкцыі супраць Расіі

Цана на галоўную расійскую нафту стала амаль напалову меншая за сусветную

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера