Знайсці
03.02.2023 / 21:195РусŁacБел

Патрыярх Кірыл забараніў служыць святару, які замест перамогі маліўся за мір

Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл сваім указам забараніў удзел у царкоўным служэнні маскоўскага святара Іаана Коваля. Падставай для такога рашэння стала тое, што святар у адной з малітваў замяніў слова «перамога» на слова «мір». Указ патрыярха размешчаны 3 лютага на сайце Маскоўскай епархіі.

Айцец Іаан Коваль. Скрыншот відэа

Паводле інфармацыі выдання «Пад'ём», іерэй Іаан Коваль замест фразы «Возстани, Боже, в помощь людем Твоим и подаждь нам силою Твоею победу» сказаў крыху перайначаны тэкст: «Возстани, Боже, в помощь людем Твоим и подаждь нам силою Твоею мир».

Саму «малітву аб святой Русі» РПЦ раней распаўсюдзіла па ўсіх праваслаўных храмах «для абавязковага чытання».

Святар Коваль прызнаны вінаватым у «самачынні» (самаўпраўстве). Яму забаронена весці службы «да заканчэння разгляду яго справы ў дысцыплінарнай камісіі пры епархіяльнай радзе горада Масква».

Патрыярх Кірыл з самага пачатку расійскай агрэсіі ва Украіне заняў пазіцыю абсалютнай падтрымкі ўсіх дзеянняў расійскіх улад. 

Чытайце таксама:

Патрыярх Кірыл прапанаваў святарам і вернікам два дні маліцца за Пуціна

Патрыярх Кірыл параўнаў расійскіх вайскоўцаў са святымі падзвіжнікамі

Украінскі епіскап — патрыярху Кірылу: Вы адкажаце перад Богам за кожную слязінку матчыну, за кожную свежую магілку

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
12
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
6
Абуральна
43
0
Грышка /адказаць/
03.02.2023
Айцец Коваль ёсьць чалавек сумленьныя перад Богам і людзьмі. Кірыл вінаваты ў ерасі, ідалапаклонстве, крывадушнасьці й крыважэрнасьці. Прыходзіць Вялікі Пост. Кірыл пакаецца?
04.02.2023
Да это как и везде. Есть нормальные люди, к есть дерьмо откровенное. Ничего нового по сути
04.02.2023
Пора Вселенскому Патриарху предать анафеме и упразнить эту фсб-мп вместе со всеми ряженными бородатыми. Они сейчас хуже террористов потому что те явные а эти волки в овечьих шкурах.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930