Знайсці
04.02.2023 / 12:5513РусŁacБел

Міліцэйскі тэлеграм-канал, дзе публікуюць відэа з рэпрэсаванымі, выпадкова выдаў сваіх адмінаў

На гэтым канале публікаваліся ў тым ліку відэа з затрыманымі па палітычных справах. Канал, як і іншыя падобныя, не толькі парушае прэзумпцыю невінаватасці, але і распальвае варожасць па прыкметах палітычных поглядаў, нацыянальнай і сэксуальнай прыналежнасці, зневажае нацыянальныя пачуцці беларусаў.

Гаворка ідзе пра канал «Обратная сторона». Дакумент са спісам вядоўцаў канала выпадкова выклаў туды нехта з адміністратараў.

Скрыншот дакумента, які выпадкова быў апублікаваны ў канале 

Аказалася, што структура, якая адказвае за вядзенне канала, — гэта Упраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў (УІГС) Міністэрства ўнутраных спраў. Падраздзяленне, якое за гэта адказвае, мае рускамоўную абрэвіятуру ОРІКС. Гэта новае падраздзяленне, назва, хутчэй за ўсё, расшыфроўваецца як аддзел па рабоце ў інфармацыйна-камунікацыйнай сферы ці аддзяленне па рабоце ў інтэрнэце і камунікацыйнай сферы.

Графік дзяжурстваў на канале склаў падпалкоўнік Сяргей Іванавіч Басько. Яму 45 гадоў і ён скончыў філфак БДУ ў 2000-м годзе, але пайшоў працаваць у міліцыю.

Сяргей быў аўтарам сайта МУС, прадстаўніком УУС Мінскай вобласці, а пасля пайшоў на павышэнне і загадвае цэлым аддзелам ва УІГС.

Сяргей Басько. Скрыншот Youtube-канала Белтэлерадыёкампаніі

Падчас пратэстаў у горадзе Жодзіна Басько выдаваў сябе спачатку за пратэстоўца, а пасля за аператара незалежных СМІ і таемна здымаў удзельнікаў пратэстаў.

Такое фота распаўсюджвалася па тэлеграм-чатах і твітары ў кастрычніку 2020 года

Басько — старшы інспектар па асаблівых даручэннях. Але дакумент павінен падпісваць начальнік падраздзялення. Хто ж тады кіруе ОРІКС? Дакумент, які адміны міліцэйскага канала выпадкова злілі, быў створаны ў маі 2021 года карыстальнікам «Саша». У спісе дзяжурстваў ёсць Аляксандр Марчанка. Яго графа пустая — імаверна, ён у адпачынку. Можна меркаваць, што ён і ёсць начальнік аддзела.

Аляксандр Марчанка. Скрыншот відэа МУС

Марчанку 38 гадоў, ён скончыў Акадэмію МУС. Працаваў у прэс-цэнтры транспартнай міліцыі, УІОС МУС, потым у прэс-цэнтры Мінаблвыканкама. «Выканаўчы. Дадуць загад — будзе выконваць», — кажуць пра яго. 

У канале, за які адказвае ОРІКС, апроч крымінальных навін выкладаюць відэа з затрыманымі за палітыку і выкарыстоўваюць адпаведную лексіку. Беларускі нацыянальны сцяг там называюць «анучай», Калеснікаву — «алкагалічкай». У многіх палітычных пастах можна знайсці элементы распальвання нацыянальнай ці сацыяльнай варожасці або знявагі гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі. 

Канал «Обратная сторона», як вынікае з графіка дзяжурстваў, вядзе толькі гэтае падраздзяленне, бо толькі яго супрацоўнікі дзяжураць па выхадных.

А вось маніторынгам недзяржаўных медыя (літара «М» у графіку) займаюцца розныя аддзелы. Кожны дзень (у тым ліку ў выхадныя) выдзяляецца спецыяльны чалавек, які чытае анлайн-СМІ і тэлеграм-каналы па спісе: «Наша Ніва», «Зеркало», «Нехта» і г. д. 

Аналагічныя падраздзяленні, якія займаюцца маніторынгам медыя, імаверна, ёсць і ў Міністэрстве абароны, і ў Адміністрацыі прэзідэнта.

Сам канал быў створаны ў кастрычніку 2020 года, але меў іншы юзернэйм — propolice_by. Перайменаваўся ён у лютым 2022-га.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
16
Панылы сорам
22
Ха-ха
53
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
101
2
Зьмітрок Магілёвец/адказаць/
04.02.2023
Лёс Юліуса Штрэйкера ім невядомы, бо калі б ведалі, то шмвт хто з гэнтых "міліцыянтаў" 100500 разоў падумаў "што там у будучым іх можа чакаць?!".... Жыцьце такая матэрыя, што ніхто ня ведае, што будзе заўтра і дужа багата на нечаканыя павароты...
3
Крендель /адказаць/
04.02.2023
[Рэд. выдалена]
1
Суповой пакетик/адказаць/
05.02.2023
олд, я бы полностью согласилась с Вами, но истина, как всегда - посередине. И вопиющие проколы лукашистов убедительно о том свидетельствуют...
Ну, а насчет Колесниквоой - тут даже спору нет, Вы правы!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера