Знайсці
03.02.2023 / 20:26РусŁacБел

Беларускія танкі кормяць Літву / Помста мітрапаліта Веніяміна школьніцам за спаленую ікону / «Пра што гавораць мужчыны» забаранілі паказваць у Беларусі. Глядзіце ВІДЭАнавіны за 3 лютага

Што здарылася ў пятніцу 3 лютага? Глядзіце ў нашым вечаровым выпуску навін.

Расія рыхтуецца да наступу. Кіеў просіць зброю ў Захаду і абяцае не страляць па Маскве. Бахмут усё яшчэ ўкраінскі: Міхаіл Падаляк заяўляе, што кошт абароны вельмі высокі. Энергадар: выбухнуў аўтамабіль, загінуў калабарацыяніст. Мітрапаліт Веніямін заняўся справай школьніц: яны падпалілі абраз у цэнтры Мінска, каля Свята-Духава кафедральнага сабора на Нямізе. Цяпер дзяўчатам пагражае калонія.

Суд у Горадні: прыёмныя бацькі гадамі здзекаваліся з дзяцей. Але атрымалі меншы тэрмін, чым даюць за фота з пратэстаў або каментар. Рэпрэсіі не спыняюцца: зачыстка ў Фаніпалі, звальненні на «Атланце» ў Баранавічах. Wargaming цяпер плаціць рэкордныя падаткі ў Літве: колькі?

Фільм «Пра што гавораць мужчыны» знялі з пракату: яго правярае беларускае Міністэрства культуры. Тым часам прыхільнік вайны і біцця жанчын Марат Башараў едзе з гастролямі ў Мінск. У Гомелі прыдумалі «Чысты чацвер» для бюджэтнікаў. Масква загадала змяніць дызайн культавай глыбоцкай згушчонкі. Самы стары сабака ў свеце жыве ў Партугаліі: яму 31 год!

Глядзіце таксама:

Куды падзеўся Лукашэнка? Ён не вярнуўся ў Беларусь / Лаўроў пагражае Малдове / Ператрусы ў алігархаў і чыноўнікаў. Глядзіце ВІДЭАнавіны за 2 лютага

Аляксандр Лукашэнка і яго шпіц Умка скончылі паездку ў Зімбабвэ, а Ірыну Абельскую знялі за адным сталом з Мікалаем Лукашэнкам. Глядзіце ВІДЭАнавіны за 1 лютага

Чучала і трактар: Лукашэнка ў Афрыцы / Няўзораў: я ахвяра пуцінскага фашызму / Пазняк і Бахмут. Глядзіце ВІДЭАнавіны за 31 студзеня

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера