Знайсці
03.02.2023 / 17:5410РусŁacБел

Каранік паабяцаў гродзенцам слана

На прэс-канферэнцыі старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік сказаў, што ўжо ў найбліжэйшы час у Гродзенскім заапарку можа з'явіцца слон, паведаміў тэлеканал «Гродна Плюс». Цяпер прапрацоўваюцца некалькі варыянтаў, як яго можна набыць і даставіць.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo/Brian Inganga

Каб быць гатовымі да прыёму слана, таксама на працягу года плануюць дабудаваць домік і вальер для яго — сланоўнік.

Калі слон у Гродне сапраўды з'явіцца, то ён стане для мясцовага заапарка трэцім па ліку.

Першай стала сланіха Машка. Яна ў Гродна прыбыла ў 1955 годзе. Кажуць, што ў яе была цікавая біяграфія. Да пераезду ў Гродна сланіха служыла ў арміі В'етнама.

У 1960-х гадах у Гродна з нямецкага Лейпцыга даставілі слана па мянушцы Сурак. Ён пражыў у заапарку каля 40 гадоў. У пачатку 2000-х Сурак захварэў і ў 2002-м памёр. Пасля таго слана ў Гродзенскім заапарку не было.

Чытайце таксама:

Расійскія мытнікі не далі завезці ў Беларусь трохмесячнае львяня

У адным з гродзенскіх інтэрнатаў пасялілася сотня кажаноў

Як легальна купіць дзікабраза ці імператарскага ўдава ў Мінску? Расказваем

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
3
0
Кловуны ўжо ня це)/адказаць/
04.02.2023
То бок Каранік ужо сам не дае рады весяліць людзей?
0
Вамп/адказаць/
04.02.2023
Адчапіцеся ад няшчаснай жывелы. Няма чаго слоніку ў нашым канцлягеры рабіць
2
моська/адказаць/
04.02.2023
Вамп, але гэты zлонік усё нешта лезе і лезе ў наш канцлягер...
у прыватнасці вось zVir
хіба блага яго кормяць там, куды ён з'ехаўшы за хаўкай дауно?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930