Знайсці
03.02.2023 / 12:54РусŁacБел

Мінская пенсіянерка падманула тэлефонных аферыстаў і дапамагла затрымаць кур'ера

Пажылой мінчанцы патэлефанаваў невядомы і паведаміў, што яе ўнук стаў вінаватым у ДТЗ.

Для вызвалення ад крымінальнай адказнасці неабходна перадаць буйную суму. Жанчына ведала пра такую схему махлярства і, прызначыўшы сустрэчу з кур'ерам, звярнулася ў міліцыю, паведамляе прэс-служба МУС.

35-гадовую жанчыну, што прыбыла па грошы, з доказамі злачынства затрымалі аператыўнікі крымінальнага вышуку Савецкага РУУС. Фігурантка патлумачыла, што знайшла падпрацоўку кур'ерам у тэлеграм-канале. Гэта было яе першае заданне.

Заведзена крымінальная справа за махлярства. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера