Знайсці
02.02.2023 / 21:4217РусŁacБел

«Лукашэнка не хоча, каб народ павесіў яго на ліхтарні». Болтан расказаў «Парашэнку» пра паездку ў Мінск у 2019-м

Расійскія пранкеры Ваван і Лексус разыгралі экс-дарадцу прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джона Болтана, выдаўшы сябе за Пятра Парашэнку. Падчас гутаркі Болтан заявіў, што ў 2019 годзе прыязджаў у Мінск, каб ацаніць, ці змогуць ЗША прымусіць Аляксандра Лукашэнку адвярнуцца ад Масквы. Фрагменты размовы, датычныя Беларусі, цытуе Reform.by.

«І я сапраўды лічыў, што НАТА стварыў гэтую праблему ў многіх дачыненнях, спыніўшы сваё пашырэнне і пакінуўшы шэрую зону ў Малдове, Беларусі, Украіне, дазволіўшы тым самым рускім ствараць праблемы там. Тады Пуціну было б складаней наступаць, калі б Лукашэнка быў на нашым баку.

А калі ён быў слабы, мы маглі б усё ўзяць у свае рукі і адбіць Данбас. Так, правільна. І я думаю, у ЗША гэта знайшло б вельмі вялікую падтрымку. Так што ў нас было шмат страчаных магчымасцяў, у гэтым няма ніякіх сумневаў», — заявіў ён.

Болтан прызнаўся, што не мог зразумець, ці шчыры з ім Лукашэнка.

«Але калі з'явіліся антылукашэнкаўскія сілы, я, безумоўна, падтрымаў іх памкненні.

Але рэальнае пытанне заключаецца ў тым, як рэалізаваць гэтыя памкненні, каб Беларусь зноў не была паглынутая Расіяй. Хто ведае, хоча Лукашэнка стаць другой скрыпкай у Расіі ці не хоча, але ён дакладна не хоча, каб народ павесіў яго на ліхтарні каля аднаго з ягоных прэзідэнцкіх палацаў.

Так што гэта была яшчэ адна магчымасць, якую, як мне ўяўляецца, мы страцілі», — лічыць ён.

«Але вы дапамаглі. І Ціханоўскай таксама. Так што калі б вы маглі дапамагчы ёй нашмат мацней, я думаю, мы маглі б дамагчыся большага», — сказаў Болтану суразмоўца.

«Так, думаю, мы яшчэ многае можам зрабіць. Я думаю, што ў плане бяспекі ва Усходняй Еўропе, калі мы страцім Беларусь і яна дастанецца Расіі.

Што б ні здарылася з ваеннага пункту гледжання ва Украіне, я думаю, што ў выніку мы атрымаем перамогу. Але мы маглі страціць Беларусь і без бою. І гэта проста прывяло б да таго, што Украіна, Польшча і краіны Балтыі апынуліся б стратэгічна ў вельмі і вельмі нявыгадным становішчы», — мяркуе ён.

У жніўні 2019 года пасля візіту ва Украіну і Малдову Болтан прыехаў у Мінск, дзе сустрэўся з Лукашэнкам, а таксама міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем. Пазней ён ужо ў Варшаве правёў перамовы з кіраўнікамі Рады бяспекі Беларусі, Украіны і Польшчы.

Чытайце таксама:

Болтан збіраецца ў прэзідэнты. Ён тры гады таму прыязджаў у Мінск

Былы дарадца Трампа прапануе Захаду даць Лукашэнку надзейныя гарантыі, а Пуціну — «Паўночны паток»

Болтан: Лукашэнка, звярнуўшыся па дапамогу да Расіі, адмаўляецца ад улады ў Мінску

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
28
Панылы сорам
19
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
5
Абуральна
8
0
97% беларусаў/адказаць/
03.02.2023
Мих,Што тут напісана?
Ці мы падобныя да маскалей?))

А так Болтан - лепшы, сказаў усе па самой справе і пранкеры абасраліся.


0
Ред некам быў - ім і застанешся)/адказаць/
04.02.2023
American , можно уехать из страны, где правит «сильная рука» узурпатора, но внутренне так и остаться рабом, желающим той самой «сильной руки»! Удачи вам)
1
Ред некам быў - ім і застанешся)/адказаць/
04.02.2023
Сергей, Сярожа, злезь ужо нарэшце з гаршка, а то сапраўды як малое дзіцё, у якога ўсе навокал вінаватыя, што ты абаср**ся!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031