У адказ на адпраўку нямецкіх танкаў Украіне Пуцін прыгразіў Захаду «не толькі бранятэхнікай»
Пуцін сказаў: «Мы свае танкі да іх мяжы не дасылаем, але ў нас ёсць, чым адказаць». «І прымяненнем бранятэхнікі справа не скончыцца, усе павінны гэта разумець», — адзначыў расійскі лідар.
Уладзімір Пуцін. Скрыншот з відэа
«Тыя, хто ўцягвае еўрапейскія краіны, у тым ліку Германію, у новую вайну з Расіяй і тым больш безадказна заяўляе пра гэта як пра факт, які ўжо адбыўся, тыя, хто разлічвае атрымаць над Расіяй перамогу на полі бою, відаць, не разумеюць, што сучасная вайна з Расіяй будзе для іх зусім іншай», — сказаў прэзідэнт Расіі на канцэрце ў Валгаградзе з нагоды 80-годдзя Сталінградскай бітвы.
Ён назваў «неверагодным» факт, што Расіі зноў пагражаюць нямецкімі танкамі Leopard з крыжамі на бартах. Але зноў зманіпуляваў гістарычнымі фактамі — у 2023 годзе ў ролі акупантаў выступае якраз Расія.
Чытайце таксама:
Перад сустрэчай з Пуціным знік губернатар Валгаградскай вобласці
ГУР Украіны: Пуцін аддаў загад да сакавіка захапіць Данецкую і Луганскую вобласці
Даследаванне: Расія набывае характэрныя рысы дыктатуры





