Знайсці
02.02.2023 / 16:051РусŁacБел

У Оршы арыштавалі зааабаронцу Алену Мірашнічэнка

Сёння адбыўся арышт і адразу ж суд над Аленай Мірашнічэнка, паведамляе «Вясна» са спасылкай на аршанскіх праваабаронцаў.

 Алена — вядомая ў Оршы зааабаронца. Ініцыятыва «Хвосцікі» ў якой яна ўдзельнічае, штомесяц дапамагае дзясяткам бадзяжных жывёлаў.

Пару дзён таму ёй даслалі павестку з пазнакай, што супраць яе распачатая адмінсітрацыйная справа. Сёння днём Алена па павестцы з'явілася ў міліцыю і яе арыштавалі. Паводле праваабаронцаў, яе абвінавацілі ў правядзенні несанкцыянаванага масавага мерапрыемства.

Адразу ж адбыўся і суд. Алену асудзілі на 15 сутак.

Магчыма, прычынай затрымання стала тое, што Алена ў двары аднаго з дамоў правяла сустрэчу з жыхарамі дома, каб растлумачыць як правільна абыходзіцца з бадзяжнымі жывёламі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
17
0
Страх велик/адказаць/
02.02.2023
Как же ябатьки ссут....
Боятся всех и всего.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930