Кінатэатр «Масква» запрашае ўсіх закаханых правесці ноч святога Валянціна ў іх
Кінатэатр «Масква» запрашае 14 лютага на «Ноч кіно». Анонс мерапрыемства апублікаваў «Кінавідэапракат».
«Не прапусці магчымасць парадаваць сваю другую палову незабыўнай падзеяй: «Ноч кіно». Вас чакае насычаная праграма: конкурсы, розыгрышы, падарункі, прыемная атмасфера, добрая музыка і самае галоўнае: тры хіты за адну ноч», — паведамілі ў адміністрацыі кінатэатра.
«Тры хіты» — гэта расійская меладрама «Непаслухмяная», хорар «Меган» (ЗША, Новая Зеландыя), а таксама расійская камедыя «Пра што кажуць мужчыны. Простыя задавальненні».
Мерапрыемства пачнецца ў 23.00, скончыцца ў 5 раніцы.
Цана білета — 30 рублёў.
1
0
1
0
0
0
Каментары
40
Алек. Ру/адказаць/02.02.2023
І ў выніку трапляць на свята любові да радзімы і кахання да лукашэнкі (для дзяўчынак) або да качанавай(для хлопцаў) .
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
«Янкі» расказаў, чаму знік з інфаполя
 6
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера