Знайсці
02.02.2023 / 09:18РусŁacБел

Дырэктару выдання «Белорусы и рынок» выставілі абвінавачванне, але вядома пра справу мала

Як стала вядома Беларускай асацыяцыі журналістаў, 31 студзеня, пасля больш чым васьмі месяцаў знаходжання за кратамі, нарэшце выслухаў сутнасць абвінавачванняў на свой адрас дырэктар газеты «Белорусы и рынок» Канстанцін Залатых.

Адвакаты медыяменеджара знаходзяцца пад пагрозай пазбаўлення ліцэнзіі і звязаныя жорсткімі ўмовамі неразгалошвання «таямніцы следства», таму ад усялякіх каментарыяў устрымліваюцца.

На гэты момант вядома, што Канстанціну Залатых прад’явілі шэраг сур’ёзных крымінальных артыкулаў, на падставе аднаго з іх медыяменеджара мінулай вясной і затрымалі — нібыта за «распальванне варожасці». Максімальная санкцыя прадугледжвае за гэта да 10 гадоў зняволення.

Неўзабаве справу Канстанціна Залатых перададуць на азнаямленне пракурору для далейшага накіравання ў суд. Да заканчэння працэсу фігурант будзе заставацца ў мінскім СІЗА №1.

18 мая 2022 года супрацоўнікі Камітэта дзяржбяспекі затрымалі дырэктара найстарэйшай эканамічнай газеты краіны «Белорусы и рынок» Канстанціна Залатых, галоўнага рэдактара Андрэя Александровіча і бухгалтарку Юлію Кахно.

Пасля допыту Андрэя Александровіча і Юлію Кахно адпусцілі, а Канстанцін Залатых толькі праз некалькі дзён знайшоўся ў жодзінскім следчым ізалятары. Мяркуючы па змесце пратакола, папярэдняй прычынай надзвычайнай увагі значылася «распальванне варожасці» (арт. 130 Крымінальнага кодэкса).

На пачатку чэрвеня праваабарончая супольнасць прызнала Канстанціна Залатых палітычным зняволеным.

У жніўні фігуранта перавялі з Жодзіна ў СІЗА №1 Мінска, там яго ўтрымліваюць дагэтуль.

Канстанцін Залатых — медыйны менеджар і вытворчы адміністратар, супрацоўнічаў з вядучымі незалежнымі СМІ і буйнымі дзяржаўнымі прадпрыемствамі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
9
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930