Знайсці
01.02.2023 / 21:2548РусŁacБел

Дэндзі беларускай апазіцыі. Што можна сказаць пра вінтажны пухавік Пазняка

Днямі кіраўнік КХП-БНФ Зянон Пазняк наведаў прыфрантавы Бахмут, дзе сустрэўся з байцамі палка Каліноўскага. Паездка ўскалыхнула сацыяльныя сеткі — абмяркоўвалі не толькі сам візіт, але і вінтажны пухавік палітыка.

Зянон Пазняк падчас візіту ва Украіну сустрэўся з жонкай Васіля Парфянкова, загінулага беларускага добраахвотніка. Фота: фэйсбук Аляксея Францкевіча

Зянона Пазняка можна аднесці да палітычных доўгажыхароў: яго зорка ўзышла пры канцы 80-х гадоў. Многія выступленні Пазняка становяцца віруснымі. Імёны, якія згадваюцца ў прамовах Зянона Станіслававіча, час ад часу мяняюцца, нязменным застаецца толькі адно — стыль беларускага дзеяча.

Дэндзі беларускай палітыкі 90-х

Зянон Пазняк займае вельмі значнае месца ў шэрагах «старой» беларускай апазіцыі, аднак найбольшы ўплыў на палітычны ландшафт краіны ён аказваў з канца васьмідзясятых да моманту сваёй эміграцыі ў 1996 годзе. Менавіта ў гэты перыяд сфармаваўся звыклы вобраз палітыка — вывераны, ахайны, смелы.

У пачатку 90-х ён апранаўся не проста модна — ён меў добры густ: міксаваў складаныя прынты кашуль і гальштукаў, насіў берэт і трэнчы. 

Зянон Пазняк. Фота: архіў udf.by

У адрозненне ад многіх калег, ад якіх на той момант усё яшчэ веяла савецкасцю, Пазняк нагадваў хутчэй заходняга дыпламата, чым слугу народа мясцовага разліву.

Снежань, 1990. Зянон Пазняк у клятчастым паліто на месцы апаганеных пахаванняў у Курапатах. Фота: planetabelarus.by

Да выбараў 1994 года Пазняк падышоў з іміджам інтэлігента, які клапоціцца пра культурнае адраджэнне Беларусі. Лукашэнка меў іншы імідж — агрэсіўнага і напорыстага папуліста.

Розніца ў пасылах добра бачная на агітацыйных плакатах таго часу: Пазняк у гальштуку з беларускім арнаментам і лёгкай усмешкай на фоне Лукашэнкі са сціснутымі рукамі на пярэднім плане, якія трансліруюць гатоўнасць да рашучых дзеянняў.

Агітацыйныя плакаты Пазняка і Лукашэнкі, прэзідэнцкая кампанія — 1994

Аднак няўдача на выбарах не пагасіла энтузіязму палітыка. Пазняк выступаў у ролі процівагі да новай улады, а яркі стыль, сфармаваны ў тыя гады, стаў візітнай карткай, якую ён эксплуатуе дагэтуль.

«Мінская вясна», 1996 год. Выступленне Зянона Пазняка. Фота: Георгій Ліхтаровіч, vytoki.net

Разумная беражлівасць

У публічнай прасторы можна сустрэць гісторыі пра беражлівасць Зянона Станіслававіча і пра яго аскетычны падыход да гардэробу. Аднак рэч не толькі ў беражлівасці. Уражанне, быццам «адзенне Пазняка пераехала з дзевяностых», узнікае дзякуючы тонкаму чуццю палітыка.

Кожны грамадскі дзеяч ведае, что паспяховы імідж — важны інструмент: ён дапамагае стаць вядомым і дазваляе замацавацца ў грамадскім дыскурсе.

Нават знаходзячыся ўнутры краіны, дабіцца вядомасці дастаткова складана, не кажучы пра пазнавальнасць пасля чвэрцьвекавой эміграцыі. Таму «закансерваваць» і падтрымліваць стыль, добра знаёмы электарату, — найлепшае рашэнне, якое свядома ці інтуітыўна прыняў Пазняк.

(гартайце ніжэй, каб прачытаць працяг)

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Так, у гардэробе Зянона Станіслававіча мы можам знайсці рэчы, да болю падобныя адна да адной, якія па стылі нагадваюць адзенне яго залатых часоў. Напрыклад, як гэтыя зялёныя кашулі.

На прэзентацыі сваіх кніг у Варшаве ў 2010 годзе. Фота: «Еўрарадыё»

2019 год. Фота: радыё «Свабода»

2022 год, падчас інтэрв'ю каналу «Жыццё-маліна»

Або нязменная палоска ў спалучэнні з акцэнтным гальштукам.

Пазняк у другой палове дзевяностых (злева) і ў 2021 годзе

Пазняк добра ведае густы сваёй аўдыторыі. Ён адаптуе свой стыль да розных сітуацый: там, дзе трэба прадэманстраваць палітычную вагу і паспяховасць, ён выбірае цалкам сучасны смарт-кэжуал з акцэнтам на важкі залаты гадзіннік.

У эфіры радыё «Рацыя», 2022 год

Дасведчаныя палітыкі, да ліку якіх адносіцца Зянон Пазняк, не баяцца насіць і эканомны вінтаж — гэта таксама адрознівае яго ад многіх іншых публічных персанажаў.

Зміцер Шчыгельскі, Зянон Пазняк і Павел Вусаў, 29 студзеня 2023 года, Бахмут, Украіна. Фота: прэс-служба палка Каліноўскага

Беларусы павінны прывыкнуць да думкі, што палітыка — гэта звычайная праца, якая павінна быць аплачана. І на свой заробак палітыкі маюць права купляць усё, што заўгодна.

Візіт Зянона Пазняка ва Украіну. Што вядома і хто яго суправаджае

Кацярына Гардзеева

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Историк моды/адказаць/
04.02.2023
Плащ кошмарный, если честно.
0
і тчэ забыўшыся рука/адказаць/
04.02.2023
а поясок-то?
а поясок-то красивым бантиком завязан, не?
0
дочка Максима Дизайнера-Историка моды/адказаць/
04.02.2023
теперь понятно почти
откуда эти майки, заправленные в трусы
откуда эти шорты, надетые поверх девчачьих колготок

Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031