Арыштавалі старэйшыну баптысцкай царквы «Новая Зямля»
Пра арышт старэйшыны баптысцкай царквы «Новая Зямля» Андрэя Мамойкі паведамляе група «Хрысціянская візія». Затрымалі таксама яго жонку Веру Мамойка. Прычынай арышту, верагодна, сталі апублікаваныя фотаздымкі з пратэстаў 2020 года.
На іх была заведзена крымінальная справа паводле «народнага» артыкула 342. Сям’ю змясцілі пад варту ў ізалятар часовага ўтрымання на Акрэсціна. Магчыма, што праз 10 сутак яны будуць пераведзены ў СІЗА на Валадарскага.
Андрэй і Вера Мамойка таксама вядомыя музыкі, якія бралі ўдзел у запісе некалькіх альбомаў хрысціянскай музыкі. Апошнім часам Мамойка працаваў распрацоўшчыкам у адной з ІТ-кампаній у Беларусі.






Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Іга Свёнтак выйграла трэці раз «Ралан Гарос»
 2
У Вільні праходзіць фестываль халадніку ШМАТ ФОТАЎ
 7
«Больш анекдатычнага персанажа ў гэтай вайне прыдумаць нельга» — Падаляк пра абвінавачанні Лукашэнкі ў падрыве Кахоўскай ГЭС
 7
Блінкен на наступным тыдні паедзе дамаўляцца ў Кітай
 1
У Гомелі 22-гадовага хлопца судзяць за «тэрарызм»
 5
Сафія Сапега знаходзіцца зараз у Тайландзе
 20
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера