Знайсці
01.02.2023 / 16:571РусŁacБел

Еўрабачанне-2023 прадставіла афіцыйны лагатып. У ім сумешчаныя колеры дзвюх краін

З-за агрэсіі Расіі ва Украіне фінал Еўрабачання-2023 перанесены з Украіны ў Вялікабрытанію, але брытанцы робяць усё магчымае, каб аддаць належнае леташнім украінскім пераможцам. 

Прэстыжнае музычнае спаборніцтва пройдзе ў горадзе Ліверпулі.

Арганізатары прэзентавалі свой лагатып у выглядзе сэрцаў у нацыянальных колерах Украіны і Вялікабрытаніі, якія «змагаюцца ва ўнісон».

Класічнае шматслойнае сэрца ў сінім, жоўтым, ружовым і фіялетавым колерах стане сімвалам шоу, якое пройдзе пад лозунгам «Мы аб’яднаныя музыкай». 

У 2022 годзе ў конкурсе перамагла ўкраінская рэп-група Kalush Orchestra, таму фінал 2023 года павінен быў бы прайсці ва Украіне. Але яшчэ ў чэрвені стала зразумела, што правесці конкурс у краіне, дзе працягваецца вайна, немагчыма. У выніку фінал конкурсу быў перанесены ў Вялікабрытанію, выканаўца з якой летась заняў другое месца.

Вялікі фінал спаборніцтваў адбудзецца на Liverpool Arena ў суботу, 13 мая, а паўфіналы — 9 і 11 мая. Удзельнікі з Украіны аўтаматычна праходзяць у галоўны фінал разам з так званай «Вялікай пяцёркай», у якую ўваходзіць і Вялікабрытанія. 

Украіну гэтым разам будзе прадстаўляць гурт Tvorchi («Творчыя»), які грае электронную музыку. Беларусы ад удзелу ў Еўрабачанні адхіленыя з 2021 года за грахі рэжыму Лукашэнкі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Снид/адказаць/
01.02.2023
я, видимо, что-то пропустил... а давно у британцев национальные цвета фиолетовый и розовый?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930