Знайсці
01.02.2023 / 15:58РусŁacБел

Палітвязню з Бярозы дадалі да тэрміну яшчэ паўгода калоніі

16 студзеня ў судзе Бярозаўскага раёна разглядзелі яшчэ адну справу ў дачыненні да палітвязня Алега Нічыпоркі.

Гэтым разам яго абвінавацілі паводле арт. 341 і ч. 2 арт. 205 Крымінальнага кодэкса. Палітвязню дадалі да ранейшага тэрміну яшчэ паўгода зняволення. Канчатковае пакаранне Нічыпоркі — 3,5 года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, паведамляе «Вясна».

У віну Алегу і яшчэ аднаму хлопцу — Івану Кату — паставілі два эпізоды: дробны крадзеж на лецішчы і надпісы на смеццевых баках ЖКГ. Справу разглядала суддзя Алена Нямкова. Ні гаспадары лецішчаў, ні ЖКГ прэтэнзій не мелі, аб чым напісалі ў заявах у суд.

Паводле блізкіх Алега Нічыпоркі, перад новым судом хлопец сказаў, што не вінаваты, але зноў будзе прызнаваць віну, а патлумачыць усё пазней. Цяпер Алег Нічыпорка знаходзіцца ў СІЗА Баранавічаў. Хлопец кажа, што яму ў СІЗА лепш, чым у калоніі. 

Нагадаем, што Алега Нічыпорку ў 2022 годзе судзілі па больш як 30 эпізодах: за нанясенне пратэсных надпісаў па горадзе, расклейку лістовак, парэзаныя дзяржаўныя сцягі, а таксама псаванне ці крадзеж каля 20 камер відэаназірання ды крадзеж з лецішчаў. На першых допытах прызнаваў толькі крадзеж з лецішчаў. На судзе хлопец некалькі разоў мяняў паказанні, сведчыў пра катаванні і ціск на яго падчас утрымання пад вартай. Пазней у адным са сваіх лістоў родным Алег пісаў, што збіраецца на судзе прызнаць віну ў тым, чаго не рабіў, бо за поўнае прызнанне віны яны паабяцалі «хімію». У выніку Бярозаўскі суд тады прызначыў яму тры гады калоніі ды пастанавіў выплаціць пазоў на суму ў некалькі дзясяткаў тысяч рублёў. 

Падтрымаць палітвязня можна па адрасе:

СІЗА-6. 225413, г. Баранавічы, вул. Брэсцкая, 258 В. 

Алегу Георгіевічу Нічыпорку.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930