Знайсці
04.02.2023 / 14:491РусŁacБел

Што паглядзець. «Тэрапія» (Shrinking) — камедыя пра псіхатэрапію з Харысанам Фордам

Дзеянне ў серыяле разгортваецца няспешна, і вам нават можа падацца, што нічым арыгінальным «Тэрапія» не вылучаецца. Але калі пацерпіце зусім трошкі, то гэтая гісторыя з вельмі смешнымі момантамі і прывабнымі героямі, ды яшчэ і з Харысанам Фордам сапраўды вас зацікавіць.

Фота: Apple TV+

У цэнтры гісторыі ад Apple TV+ — Джымі, псіхатэрапеўт, ён балюча перажывае смерць жонкі і лічыць сябе вінаватым. Цяжкі стан вымушае Джымі часткова даручыць выхаванне дачкі-падлетка суседцы, а таксама ставіць пад пагрозу яго прафесійнае жыццё, расказвае cnn.com.

Стомлены ад суперажывання людзям, Джымі пачынае шчыра казаць сваім пацыентам, што ён думае пра іх і пра іх стан, нават калі часам гэта дрэнна суадносіцца з псіхатэрапеўтычнай этыкай і нормамі тэрапіі. Усё гэта турбуе калег Джымі — Габі і Пола. Габі пры гэтым сутыкаецца з распадам уласнага шлюбу, а Пол — з раннімі стадыямі хваробы Паркінсана.

У кожнага ў гэтай гісторыі — свае праблемы і слабыя месцы. З часам Джымі знаходзіць у сабе сілы, каб сабраць сваё жыццё нанава, але ў яго застаецца сямейная праблема: дачка Эліс яго не любіць ад слова зусім. Яна пасябравала з суседкай і з Полам, які ўсё ніяк не можа расказаць уласнай дачцэ пра сваю хваробу Паркінсана.

Усё пачынае мяняцца, калі да Джымі прыходзіць новы кліент — цемнаскуры ветэран Шон са сваімі армейскімі псіхатраўмамі і агрэсіўнасцю. Джымі шукае незвычайныя спосабы тэрапіі: напрыклад, пасярэдзіне тэрапеўтычнай сесіі ён з Шонам нечакана апынаецца ў баксёрскай зале, але ў выніку Шон пасля сваркі праводзіць ноч у турме і яго выганяюць з бацькоўскага дома.

Серыял прываблівае добрым гумарам і яскравымі героямі.

Рэйтынгі на вялікіх сусветных рэсурсах:

IMDB — 7,7/10

Rotten Tomatoes — 82% (крытыкі), 86% (гледачы)

Самы недаацэнены серыял года. Чаму варта паглядзець «Раздзяленне», калі вы яго прапусцілі

Лінейка фільмаў Netflix на 2023 год выглядае небагата, але цікава

«Перыферыйныя прылады» (The Peripheral) — фантастычны серыял ад стваральнікаў «Свету Дзікага Захаду»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
04.02.2023
Nie. 

Lieps pahliadzicie The Queen's Gambit.  

Fiļm budzie cikavy roznaūzrostavaj aūdytoryi, smat momantaū z cudoūnaj muzykaj, i seks prysutničaje,.. kali sto... :)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930