Знайсці
01.02.2023 / 20:5513РусŁacБел

Стала вядома сума, якую суму банкір Касцючэнка аддаў за датэрміновы выхад з турмы 

Былы кіраўнік Прыёрбанка Сяргей Касцючэнка выйшаў з турмы на мінулым тыдні і ўжо пакінуў Беларусь. Але яму прыйшлося плаціць.

Фота: bspu.by

Па інфармацыі «Нашай Нівы», гэта сума большая за 10 мільёнаў даляраў і ўключае розныя плацяжы. 

Большая частка выкупу аформлена як «спонсарская падтрымка» хакейнага клуба «Дынама-Мінск» ад Прыёрбанка. Гаворка ідзе пра суму каля 10 мільёнаў даляраў. 

Па затрыманні банкіра хадзілі чуткі, што незадоўга да арышту ён адмовіў фаварыту Лукашэнкі, былому кіраўніку Федэрацыі хакея Беларусі, а цяпер сенатару Дзмітрыю Баскаву ў просьбе фінансаваць «Дынама».

Гэта ўжо далёка не першы выпадак, калі з арыштаваных бізнэсменаў патрабуюць грошы ці долі ў кампаніях, і атрыманыя сродкі пераводзяць хакейнаму клубу. 

Што датычыць іншай часткі выкупу — называецца сума ад 2 да 3 мільёнаў даляраў, — то яна была пагашана самім Касцючэнкам у рамках кампенсацыі «нанесенай шкоды» па крымінальнай справе супраць яго. Натуральна, выплата рабілася па ўжо знакамітым лукашэнкаўскім дзесяцікратным мульціплікатары. 

Сяргея Касцючэнку асудзілі да 3,5 года калоніі ў ліпені 2022-га. Яго абвінавацілі па 243 артыкуле КК — ухіленне ад выплаты падаткаў. Разам з Касцючэнкам асудзілі яшчэ двух бізнэсменаў.

Фармальна пытанні ў сілавікоў выклікала легальная схема эканоміі на падатках з дапамогай сістэмы накапляльнага страхавання «Прыёрлайф», якой карысталіся банкіры для вываду дывідэндаў без выплаты падаходнага.

«Гэта распаўсюджанае ў свеце накапляльнае страхаванне. Сэнс яго ў тым, што ты прыносіш грошы кампаніі, якая вельмі кансерватыўна распараджаецца сродкамі, — класічны пенсійны фонд. Яна абяцае табе даходнасць па праходжанні пэўнага часу, ад некалькіх гадоў. Калі гаворым пра пенсію, то па дасягненні гэтак званага «ўзросту дажывання».

Пры ўводзе грошай у такую сістэму страхавання табе не трэба плаціць з гэтага падаткі — так рабілі многія банкіры, пералічваючы туды дывідэнды ад работы ў банку», — расказвалі суразмоўцы з банкаўскай сферы.

Чытайце падрабязней: Шок у банках: Сяргею Касцючэнку, стваральніку Прыёрбанка, далі тры з паловай гады калоніі. Датычны Баскаў?

Афіцыйнае абвінавачанне палічыла, што фігуранты справы не сплацілі падаткі з сумы 1,5 мільёна рублёў (гэта значыць, у асабліва буйным памеры).

У розныя гады рэйтынг «Ежедневника» ставіў 56-гадовага ўраджэнца Вішнева Валожынскага раёна Сяргея Касцючэнку ў лік дваццаці самых уплывовых бізнэсоўцаў краіны. 

Прыёрбанк быў створаны ў 1989 годзе. Банк стаў адным з лідараў банкаўскай сферы Беларусі, долю ў ім выкупіў аўстрыйскі Райфайзен. Касцючэнка — ганаровы консул Аўстрыі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
26
Ха-ха
10
Ого
10
Сумна
8
Абуральна
105
8
Толик/адказаць/
02.02.2023
Франак нервно курит в стороне.
0
Витольд/адказаць/
03.02.2023
Большая вероятность что он не откупился, а является частью операции по спасению денег лукашенки в ОАЭ. Госпоже Тихановской надо бы выступить с инициативой по розыску и аресту всех активов лукашенки.
0
флейтист/адказаць/
04.02.2023
глаунае, што бабарыка крыстальна чыст
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930