Знайсці
01.02.2023 / 10:181РусŁacБел

Прэмію Англійскага ПЭН-клуба за найлепшы пераклад года атрымаў «Зэкамэрон» палітвязня Максіма Знака

На англійскую мову кнігу пераклаў прафесар Лонданскага ўніверсітэта, даследчык беларускай гісторыі і літаратуры Джым Дынглі.

Агулам прэміяй PEN Translates уганаравалі 15 кніг, якія адбіраюцца на аснове выбітнай літаратурнай якасці, сілы выдавецкага праекта і іх укладу ў бібліяразнастайнасць Вялікай Брытаніі, паведамляе Беларуская рада культуры.

«Узнагарода за 15 выданняў на 10 мовах асабліва падкрэслівае працу невялікіх выдаўцоў, якія інвестуюць у кнігі на яшчэ такіх, напрыклад, недастаткова распаўсюджаных мовах, як тайская, вугорская і беларуская», — гаворыцца ў паведамленні сайта thebookseller.com.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Крендель/адказаць/
02.02.2023
[Рэд. выдалена]
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера