Знайсці
01.02.2023 / 10:07РусŁacБел

Алеку Болдуіну выставілі абвінавачванні ў ненаўмысным забойстве аператара Галіны Хатчынс. Яго могуць пасадзіць на пяць гадоў

Пракуратура штата Нью-Мексіка афіцыйна выставіла акцёру Алеку Болдуіну і кансультанту па зброі Ханне Гут'ерэс-Рыд абвінавачванні ў ненаўмысным забойстве аператара Галіны Хатчынс, якая загінула на здымках фільма «Іржа».

Алек Болдуін. Фота: інстаграм акцёра

Болдуіна і Гут'ерэс-Рыд абвінавачваюць па двух пунктах артыкула аб ненаўмысным забойстве. Калі прысяжныя прызнаюць іх вінаватымі, то акцёр і кансультант будуць асуджаныя толькі па адным з іх. Які з двух пунктаў абвінавачвання больш адпавядае здарэнню, павінны будуць вызначыць прысяжныя. Першы пункт прадугледжвае да 18 месяцаў турэмнага зняволення, другі — да пяці гадоў пазбаўлення волі, паведамляе CNN.

Адвакат Болдуіна адмовіўся ад каментароў. Раней, калі стала вядома, што пракуратура выставіла Болдуіну абвінавачванні, яго абаронца заявіў CNN, што лічыць гэтае рашэнне «жудаснай памылкай правасуддзя».

Аператар Галіна Хатчынс загінула на здымачнай пляцоўцы фільма «Іржа» ў кастрычніку 2021 года ў выніку стрэлу з пісталета, які выкарыстоўваўся як рэквізіт, але быў зараджаны баявымі патронамі.

Пісталет у момант стрэлу знаходзіўся ў руках Болдуіна, сам ён сцвярджаў, што не націскаў на спускавы кручок. Аднак крыміналісты ў сваёй справаздачы заявілі, што зброя не магла выстраліць сама.

Ханна Гут'ерэс-Рыд, па версіі пракуратуры, не настойвала на навучанні Болдуіна тэхніцы бяспекі, не правярала кожны патрон, а таксама не выконвала правілы бяспекі пры захоўванні боепрыпасаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930