Ціханоўская абмеркавала новую стратэгію па Беларусі з памочніцай дзяржсакратара ЗША
Святлана Ціханоўская сёння абмеркавала з памочніцай дзяржсакратара ЗША Робін Даніген новую стратэгію па Беларусі, паведамілі ў прэс-службе палітыка.
Фота: прэс-служба Ціханоўскай
Новая стратэгія можа прадугледжваць захады па абароне незалежнасці Беларусі і вывадзе расійскіх войскаў, далейшай ізаляцыі рэжыму Лукашэнкі і падтрымцы пераменаў у краіне.
Таксама абмеркавалі:
- магчымасць правядзення сустрэчы краін-партнёраў, якія падтрымліваюць дэмакратычныя сілы ў Беларусі;
- прызначэнне спецпасланніка ЗША, які будзе працаваць з дэмакратычным рухам;
- магчымы візіт Святланы Ціханоўскай увесну гэтага года ў Вашынгтон;
- супольныя дзеянні, каб не дапусціць прысутнасці прадстаўнікоў Лукашэнкі ў Радзе бяспекі ААН;
- удзел дэмакратычнай Беларусі ў Генасамблеі ААН і мерапрыемствах Вялікай сямёркі.
Чытайце таксама:
«Як раней» — не будзе». Інгрыда Шыманіце пра будучыню адносін з Расіяй, Беларусь і месца беларусаў у Вільні
«Зноў будзе ілюзія». У Пераходным кабінеце пракаментавалі звесткі пра ігнараванне Украінай Ціханоўскай
Ціханоўская разам з членамі Кабінета сустрэлася з міністрам унутраных спраў Польшчы






Каментары
51
Ддл/адказаць01.02.2023
⤷ Citizen , Путе до этих теток как до луны на велосипеде
02
Параска/адказаць01.02.2023
Цiханоускай патрэбен стылiст якi бы падбiрау бы ей адпаведнае адзенне
01
Зелёный лес/адказаць01.02.2023
Люди!! Вы не понимаете??? Тихоновская это Ваш голос, который слышат в мире!!! А иначе на ваши кухоный шепот или возмущенные посты в фэйсбуках всем положить.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Сахашчык выконвае баявыя задачы на данецкім кірунку
 35
Чым адметныя самалёты F-18, якія атрымае Украіна
 9
«А калі ўжо і нас забудуць, як 1996-ы ці 2010-ы?»
 8
Патрыярху Кірылу закрылі дарогу ў Эстонію
 4
Разборкі экс-сілавікоў / Акула з’ела расіяніна / Лукашэнка радуе Пуціна ў Сочы. Глядзіце ВІДЭАнавіны за 9 чэрвеня
Пуцін расказаў аб пачатку контрнаступлення УСУ і заявіў, што «ўсе спробы праваліліся»
 1
«Не бачыла ніводнага доказу, ніводнага дакумента аб нейкіх злачынствах». Ціханоўская выказалася пра канфлікт у «Байполе»
 7
У Магілёве жанчына правезла на капоце былога мужа ВІДЭА
 4
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера