Знайсці
31.01.2023 / 11:501РусŁacБел

Чупрыс растлумачыла, чаму адмоўлена ў памілаванні Сафіі Сапезе

Намесніца кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Вольга Чупрыс, адказваючы на пытанні журналістаў, распавяла, чаму адмоўлена ў памілаванні асуджанай на шэсць гадоў зняволення Сафіі Сапезе, піша БелТА.

Фота: БелТА

«Адмоўлена цалкам законна. Каб адбыўся акт памілавання, неабходна, каб быў выкананы шэраг умоў. Яна мае права звярнуцца, як і любыя іншыя грамадзяне Рэспублікі Беларусь, і замежнікі. Тут ніякіх выключэнняў або нейкага прадузятага стаўлення. Таму што звяртаюцца вельмі многія на самай справе», — сказала Вольга Чупрыс.

Намесніца кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта адзначыла, што падобны зварот заўсёды ацэньваецца на прадмет адпаведнасці крытэрыям. «У прыватнасці, асуджаная, якая выказала жаданне напісаць такое хадайніцтва на імя Лукашэнкі, не адбыла нават палову тэрміну, хоць яна мела права звярнуцца. У Лукашэнкі было права памілаваць і ў гэтым выпадку. Але калі ацэньваць у цэлым усе крытэрыі, то ў гэтым выпадку выключэнняў, якія б паслужылі падставай для таго, каб кіраўнік дзяржавы прыняў такое рашэнне, не было», — сказала яна.

Вольга Чупрыс падкрэсліла, што «з пункту гледжання камісіі мы не можам ацэньваць пазіцыю і меркаванне прэзідэнта па гэтым пытанні».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
01.02.2023
из обьяснения абсолютно не понятно почему отказали в помиловании. Лукашенко садист, его прислужники ничем от него не отличаются.      
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера