Знайсці
31.01.2023 / 10:06РусŁacБел

Палітвязню Сяргею Ярашэвічу, асуджанаму да 5,5 года калоніі, дадалі яшчэ 9 месяцаў зняволення

У судзе Ваўкавыскага раёна 26 студзеня разглядзелі крымінальную справу супраць аднаго з адміністратараў тэлеграм-канала «Армія з народам» Сяргея Ярашэвіча, асуджанага раней да пяці з паловай гадоў калоніі. Яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Суддзя Мікалай Сяргейка прызнаў палітвязня вінаватым і прызначыў яму яшчэ дзевяць месяцаў пазбаўлення волі, паведамляе «Вясна».

Сяргей — адзін з адміністратараў тэлеграм-канала «Армія з народам», а таксама муж даверанай асобы Святланы Ціханоўскай і палітзняволенай Антаніны Канавалавай. Ён вярнуўся ў Беларусь пасля затрымання жонкі, перад гэтым выехаў, бо адчуваў небяспеку. У выніку яго затрымалі 2 кастрычніка 2020 года і змясцілі пад варту.

Мужа і жонку абвінавацілі ў «падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках» і ў «падрыхтоўцы беспарадкаў». Мінскі абласны суд 7 траўня 2021 года прызнаў іх вінаватымі і прысудзіў па пяць з паловай гадоў калоніі. На судзе яны цалкам не прызналі сваю віну. У Антаніны і Сяргея на волі засталіся двое маленькіх дзяцей: Ваня і Насця.

Тэрмін палітвязня накіравалі адбываць у папраўчую калонію №11 у Ваўкавыску. Вядома, што адміністрацыя калоніі неаднаразова змяшчала Сяргея ў ШІЗА, а потым перавяла яго ў ПКТ.

Нядаўна стала вядома, што супраць Сяргея распачалі новую крымінальную справу — за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі». 26 студзеня суддзя Ваўкавыскага раёна МікалайСяргейка прызначыў Ярашэвічу яшчэ дзевяць месяцаў зняволення. Цяпер палітвязня этапуюць у баранавіцкі СІЗА-6, дзе будуць утрымліваць, пакуль прысуд не ўступіць у сілу.

Па даных праваабаронцаў, за апошнія два гады як мінімум 46 палітзняволеных перавялі на турэмны рэжым і супраць яшчэ 18 распачалі новыя крымінальныя справы па арт. 411 КК. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930