Знайсці
31.01.2023 / 09:252РусŁacБел

Дырэктар Пінскага каледжа апраўдаўся за мізэрныя заробкі, якія прапануюць выпускнікам

Дырэктар Пінскага каледжа тэхнікі і тэхналогій Генадзь Палікоўскі кажа, што прапанаваны выпускнікам заробак у 250 рублёў указаны без надбавак і прэмій. А галоўны прывілей для маладых спецыялістаў — абарона ад звальнення на працягу двух гадоў, піша «Медыя-Палессе».

Днямі ў рэдакцыю «Медыя-Палесся» звярнулася пінчанка з просьбай апублікаваць варыянты прапанаваных вакансій выпускнікам каледжа. У двух з іх памер аплаты працы быў крыху большы за 250 рублёў.

Дырэктар каледжа Генадзь Палікоўскі пракаментаваў, што арганізацыі (заказчыкі кадраў) у пісьмовых запытах паказваюць толькі службовы аклад — без уліку надбавак і прэмій. Калі ідзе налічэнне поўнага заробку, тады выходзяць, нібыта, зусім іншыя сумы.

Аднак з нагоды прэмій і надбавак да зарплаты бацькам і выпускнікам нічога не растлумачылі.

Па словах Генадзя Палікоўскага, выпускнікі працуюць не толькі на пінскіх прадпрыемствах, але і ў Мінску. Напрыклад, на «Мілавіцы» былыя выпускнікі атрымліваюць зарплату каля 1700 рублёў на месяц, жывуць у інтэрнаце, за які плацяць 48 рублёў на месяц, і цалкам задаволеныя ўмовамі працы і сацпакетам.

Аднак у спісе вакансій «Мілавіцы» сёлета няма.

Як сцвярджае дырэктар каледжа, за два-пяць гадоў можна стаць канкурэнтаздольным спецыялістам на рынку працы і атрымаць важныя прафесійныя кампетэнцыі. Але галоўны прывілей, паводле яго слоў — абарона ад звальнення на працягу двух гадоў і тое, што маладому спецыялісту не могуць усталяваць выпрабавальны тэрмін і яго не могуць звольніць на аснове такой фармулёўкі, як «неадпаведнасць займанай пасадзе або выкананай працы з прычыны недастатковай кваліфікацыі».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
28
Ха-ха
11
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
3
0
папаўся таварышч/адказаць/
31.01.2023
"Дырэктар каледжа Генадзь Палікоўскі пракаментаваў, што арганізацыі (заказчыкі кадраў) у пісьмовых запытах паказваюць толькі службовы аклад — без уліку надбавак і прэмій. Калі ідзе налічэнне поўнага заробку, тады выходзяць, нібыта, зусім іншыя сумы."

опанькі. нейкія шэрыя схемы?

0
Злобный вожык/адказаць/
31.01.2023
Два года гарантированной работы за похлебку. И премия с надбавками, которых можно лишить за нелояльность руководству.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930