Што за мужчына суправаджае Наталлю Качанаву?
Гэтага падцягнутага мужчыну бачылі разам са старшынёй Савета Рэспублікі нават падчас прыёму грамадзян. Хто ён такі?
Скрыншоты БТ
На прысутнасць гэтага мужчыны ў касцюме звярнуў увагу блогер d_zholik. Так, ахоўнік сядзеў на прыёме Наталлі Качанавай, які праходзіў у Першамайскім раёне Мінска 11 студзеня.
Скрыншот БТ
Наколькі вядома, гэта 47-гадовы Андрэй Лукашын — ваеннаслужачы в/ч 01549.
Скрыншот БТ
Лукашын суправаджаў Лукашэнку, напрыклад, у 2014-м падчас візіту ў Кіеў.
Фота: «УКантакце» / Кацярына Лісічкіна
Такім чынам, Наталлю Качанаву цяпер ахоўвае мужчына, які раней ахоўваў Аляксандра Лукашэнку — у лукашэнкаўскай строга іерархічнай сістэме гэта знак увагі і важнасці.
Апаратны ўплыў Наталлі Качанавай застаецца высокі. Згодна са зменамі, унесенымі ў Канстытуцыю на рэферэндуме 2022 года, у выпадку смерці Аляксандра Лукашэнкі (за выключэннем выпадку яго забойства) Наталля Качанава, як старшыня Савета Рэспублікі, становіцца яго пераемніцай і кіруе краінай да новых выбараў.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ





ды які ён падцягнуты? такі ж падцягнуты, як той, што бег-задыхаўся-не мог дагнаць аматара шакаладак - nashaniva.com/309115
https://d367rzjs5oyeba.cloudfront.net/308767
Некарпенков, мде? а где это "лицо, занимающее высшую должность" принимает граждан? может в какой-то дикой африканской стране? или у себя в кабинете? и посетители что - не прошли через охрану на входе? возможно и не одну. зачем присутствие охранника еще и в кабинете?
раз так, то давайте вообще - поставьте клетку для посетителей, по периметру которой несколько рядов охранников
уж охранять, так охранять