Знайсці
04.02.2023 / 14:1417РусŁacБел

У Мінску праслушку цяпер расстаўляюць не толькі ў кватэрах, але і на некаторых вуліцах

Пра гэта «Нашай Ніве» расказалі некалькі былых сілавікоў.

Мінск, зіма. Фота: AP Photo / Alexander Zemlianichenko Jr

Як расказаў «Нашай Ніве» адзін былы афіцэр Міністэрства ўнутраных спраў, па ягонай інфармацыі гуказапісваючыя прылады на цэнтральных вуліцах Мінска Аперацыйна-аналітычны цэнтр сістэмна расстаўляў яшчэ да падзей 2020 года.

У прыватнасці, афіцэру было вядома пра расстаноўку «жучкоў» на вуліцах Карла Маркса і Камсамольскай — там сканцэнтраваныя сілавыя ведамствы і разнастайныя міністэрствы.

Іншы афіцэр называе таксама вуліцу Кірава.

Па словах абодвух, спецслужбу, імаверна, цікавілі размовы, якія вядуць чыноўнікі і сілавікі падчас абедаў і сустрэч на вуліцы.

«Я не ведаю дакладных месцаў размяшчэння «жучкоў», але, мяркую, што іх ставілі ў лавачках ці каля лавачак, а таксама ў вулічных кавярнях», — кажа афіцэр.

«Наколькі мне вядома, мікрафоны сістэмна стаяць у курылках і месцах для курэння на вуліцы, а таксама ў століках у кавярнях і рэстаранах у цэнтры Мінска. Не ў такіх месцах на вуліцы, дзе будзе запісвацца шум ветру, а дзе людзі размаўляюць», — кажа іншы.

Афіцэры не маюць інфармацыі, ці на сёння вулічныя запісы расшыфроўваюцца людзьмі або дапамагаюць праграмы аўтаматычнага распазнавання голасу і пераводу іх у пісьмовы тэкст.

На думку афіцэраў, за апошнія гады аб'ёмы праслухоўвання маглі вырасці. Але яны не ведаюць, ці расставілі мікрафоны за апошні час таксама ў Верхнім горадзе або ў раёне Парка высокіх тэхналогій. 

Выбар вуліц для абстаўлення «жучкамі» не выпадковы. 

Так, на рагу Камсамольскай і праспекта Незалежнасці месціцца Камітэт дзяржаўнай бяспекі. Упрытык да яго — Міністэрства ўнутраных спраў. Каля Камсамольскай на вуліцы Рэвалюцыйнай сядзяць Міністэрства надзвычайных сітуацый і ГУБАЗіК. Паміж вуліцамі Карла Маркса і Кірава — Адміністрацыя прэзідэнта. На Кірава ніжэй — Міністэрства замежных спраў і Беларуская чыгунка. Бліжэй да вакзала на Кірава — Міністэрства сельскай гаспадаркі, а на Маркса — Міністэрства энергетыкі, абодва не раз станавіліся аб'ектам антыкарупцыйных расследаванняў. Яшчэ далей — Камітэт дзяржаўнага кантролю і Дзяржаўны пагранічны камітэт, а таксама Міністэрства сувязі і інфарматызацыі.

Кавярні на гэтых вуліцах — традыцыйныя месцы сустрэч чыноўнікаў і бізнэсоўцаў, дыпламатаў і журналістаў.

Сілавыя структуры ў лукашэнкаўскай Беларусі маюць практычна неабмежаваныя правы на сачэнне за грамадзянамі.

Права на прыватнасць заўсёды было абмежаванае. А пасля 2021 года дзяржаўны лад пачаў эвалюцыянаваць у кірунку таталітарнай дыктатуры фашысцкага тыпу. 

Пасля 2020 года ўлады завялі да 12 тысяч крымінальных спраў палітычнага характару, ахвярамі якіх сталі дзясяткі тысяч чалавек. Аднак сачэнне распаўсюджваецца не толькі на палітычных апанентаў і незадаволеных, але і на дзяржаўны апарат ды свет бізнэсу. Багатыя людзі трапляюць у турмы, а выходзяць на свабоду пасля выплаты «кампенсацыі нанесенай шкоды». 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама: Выйшаў на волю банкір Сяргей Касцючэнка, якому летась прысудзілі 3,5 года калоніі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
26
Панылы сорам
35
Ха-ха
28
Ого
20
Сумна
25
Абуральна
233
1
Миха/адказаць/
02.02.2023
Открою «секрет» каждый  включенный телефон, смартфон это потенциальная прослушка с постоянным трекером, которые вы всегда САМИ!!! носите с собой и заряжаете. Также есть опция удаленного управления ios и android, но это в особых случаях для “избранных”. Кроме этого умные устройства с голосовым управлением ( ТВ, колонки амазон яндекс …., роботы пылесосы, ip камеры и т.д. тоже потенциальная прослушка. 
0
Чарлз/адказаць/
20.08.2023
Миха, патэнцыяльная праслухоўка гэта як патэнцыяльны гвалтаўнік -- прыборчык то ёсць.
2
Конь/адказаць/
20.08.2023
Аскми, абсолютно согласен!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930