Стала вядома, якая структура прыклала руку да закрыцця Prime Hall
Знакамітая канцэртная пляцоўка Prime Hall у «Замку», што належыць буйному бізнэсмену Паўлу Тапузідзісу, закрытая з 15 студзеня. Цяпер сталі вядомыя дакладныя прычыны.
Канцэрт у Prime Hall. Скрыншот з інстаграма клуба
Мы падрабязна асвятлялі адну з версій закрыцця, у якой фігуруе прозвішча «бізнэсмена ўдачы» Аляксея Алексіна, які «ваюе» з Тапузідзісам за ўнутраны тытунёвы рынак.
Але меркаваны ўдзел Алексіна — гэта гісторыя, звязаная з закрыццём, а не непасрэдная прычына.
Чытайце таксама: Чаму закрыўся Prime Hall? Вядомая адна з версій
Дык што адбылося?
Як патлумачылі «Нашай Ніве» суразмоўцы, якім дэталі сталі вядомыя ад супрацоўнікаў «Прайм Хола», закрыццё звязанае з карпаратывам адной прыватнай кампаніі, якая зняла памяшканне для правядзення навагодняга карпаратыву.
«На гэтым карпаратыве выступіў «забаронены» артыст з забароненымі песнямі. Пра гэта было дакладзена «куды трэба». Пасля гэтага выступу і пачаліся праблемы.
Начальству «Кароны» званілі з Саўміна. А пасля нагналі праверак, якія патрабавалі закрыцця. У выніку, клуб закрыўся сам», — паведаміў нам абазнаны суразмоўца.
Хто непасрэдна паведаміў у органы пра «непажаданага» артыста, невядома — мяркуецца, што гэта быў нехта з супрацоўнікаў кампаніі, якая арандавала залу.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ




