Знайсці
30.01.2023 / 17:22РусŁacБел

У Гродне трактар пакаціўся і задушыў трактарыста

Няшчасны выпадак адбыўся на адной з гродзенскіх будоўляў, паведаміў сайт newgrodno.by.

Трактарыст вырашыў памяняць стартар у сваім трактары. Для гэтага ён паставіў тэхніку на ўпоры і, вырашыўшы падціснуць дэталі, завёў рухавік. Пасля гэтага ён палез пад трактар.

Але ў пэўны момант упоры не вытрымалі. Трактар пакаціўся і прыціснуў мужчыну. Выратаваць трактарыста не ўдалося.

Яму быў 61 год. Усе абставіны здарэння высвятляюцца.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера