Знайсці
30.01.2023 / 17:052РусŁacБел

Пашырылі спіс ВНУ, у якія алімпіяднікі могуць паступаць без экзаменаў

Міністэрства адукацыі пастановай № 506 ад 28 снежня 2022 года абнавіла ведамасны дакумент ад № 264 «Аб правядзенні ўніверсітэцкіх алімпіяд» ад 12 жніўня 2022 года. Да 17 раней вызначаных ВНУ, у якія без уступных выпрабаванняў прымаюць пераможцаў (дыпломы I, II, III ступені) універсітэцкіх алімпіяд, дадалі яшчэ чатыры.

Фота: 1prof.by

Дадалі ў спіс наступныя навучальныя ўстановы:

  • Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія;
  • Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны;
  • Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт;
  • Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту.

Акрамя таго, пастанова пашырае пералік спецыяльнасцяў, на якія могуць залічваць у наступныя ВНУ:

  • Беларуска-Расійскі ўніверсітэт;
  • Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт харчовых і хімічных тэхналогій;
  • Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт.

Такім чынам, на сёння пераможцы ўніверсітэцкіх алімпіяд могуць прэтэндаваць на бюджэтныя месцы ў наступных, акрамя вышэй пералічаных, ВНУ:

  • Беларуска-Расійскі ўніверсітэт;
  • Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт;
  • Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт харчовых і хімічных тэхналогій;
  • Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт;
  • Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна;
  • Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт;
  • Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава;
  • Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога;
  • Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны;
  • Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы;
  • Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова;
  • Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. П. Шамякіна;
  • Палескі дзяржаўны ўніверсітэт;
  • Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Еўфрасінні Полацкай;
  • Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт;
  • Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт;
  • Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт.

Чытайце таксама:

Улады разрываюць адукацыйныя і культурныя адносіны з Польшчай і Францыяй

У БДУІР могуць адправіць студэнтаў вучыцца за мяжу. Пералік краін уражвае

Змянілі правілы выдачы льготных крэдытаў на навучанне ў ВНУ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
0
3ім-баб/адказаць/
30.01.2023
а Зімбабвійскія?
31.01.2023
Дурняў знайшлі разьмеркаваньне на Луку батрачыць. Не, дзякуй, лепш у Эўропу
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930