Знайсці
30.01.2023 / 16:013РусŁacБел

Ва Украіне далі 10 гадоў турмы беларусу, які ваяваў на баку Расіі ў прыватнай арміі

На вайну ва Украіну Максім Зязюльчык трапіў праз тры дні пасля вучэнняў на палігоне «Трыгуляй» у Тамбоўскай вобласці Расіі. Кулямёт, з якім яго затрымалі ўкраінцы, перададуць у крыміналістычны цэнтр, піша «Радыё Свабода».

Грамадзянін Беларусі Максім Зязюльчык, якога летась у верасні ўзялі ў палон украінскія вайскоўцы пры вызваленні ад расійскіх акупантаў Ліманскага раёна Данецкай вобласці, асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі — максімальны тэрмін, прадугледжаны паводле выстаўленых яму абвінавачванняў ва ўдзеле ў якасці найміта ва ўзброеным канфлікце, ваенных або гвалтоўных дзеяннях (ч. 4 артыкула 447 Крымінальнага кодэкса Украіны).

Апрача таго, згодна з выракам, Максім Зязюльчык мусіць кампенсаваць 1372 грыўні (амаль 35 даляраў у эквіваленце. — РС), якія спатрэбіліся на аплату працы эксперта пры правядзенні судовых экспертыз.

Згодна з украінскім заканадаўствам, Максім Зязюльчык можа абскардзіць гэты вырак да 18 лютага. На судовым пасяджэнні ён заявіў, што прызнае сваю віну і шкадуе аб сваіх супрацьпраўных учынках.

Максім Зязюльчык нарадзіўся ў Рудзенску Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Служыў у падраздзеле «Ветэраны» кулямётнікам-рэтранслятарам з 21 ліпеня. Да 25 жніўня ён знаходзіўся на пазіцыях сіл Расіі ў акупаваным горадзе Ізюме Харкаўскай вобласці.

Батальён «Ветэраны» — падраздзел прыватнай вайсковай кампаніі «Рэдут», якая спачатку не ўдзельнічала ў баявых дзеяннях, а выконвала функцыю аховы аб’ектаў.

Максім Зязюльчык удзельнічаў у баях каля Краснаполля ў Данецкай вобласці. У час баёў за пазіцыі ў лесапаласе Дубы 30 ліпеня ён быў паранены і да 25 жніўня лячыўся на базе сталай дыслакацыі «Рэдута» ў Ізюме Харкаўскай вобласці.

25 жніўня ў складзе батальёна «Ветэраны» яго перакінулі на пазіцыі каля Сватава ў Луганскай вобласці, дзе ішлі найбольш жорсткія баі. Пазней расіяне перакінулі гэты падраздзел у Ліманскі раён Данецкай вобласці.

Урэшце 19 верасня Максім Зязюльчык трапіў у палон да ўкраінскіх вайскоўцаў.

Украінцы ўзялі Максіма Зязюльчыка ў палон разам з ягоным кулямётам. Паводле судовага рашэння, кулямёт перададуць Дзяржаўнаму навукова-даследчаму экспертна-крыміналістычнаму цэнтру МУС Украіны ў калекцыю зброі і выкарыстання ў экспертнай і навуковай дзейнасці.

Раней палонны беларус паведаміў украінскаму боку, што паводле кантракту ён меў атрымліваць 3600 даляраў на месяц. Апроч таго, яму абяцалі 100% надбаўкі за інваліднасць. З выраку суда стала вядома, што пры падпісанні кантракта ягонае жыццё застрахавалі на 60 тысяч даляраў, якія, пэўна, павінны былі атрымаць сваякі ў выпадку ягонай гібелі.

На вайну ва Украіну Максім Зязюльчык трапіў праз тры дні пасля вучэнняў на палігоне «Трыгуляй» у Тамбоўскай вобласці Расіі.

Узялі ў палон першага беларуса, які ваяваў на баку Расіі. Паваяваў ён менш за два месяцы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
лекар/адказаць/
30.01.2023
Вельмі малыя тэрміны за падобныя злачынствы. У Беларусі столькі за каментары даюць.
1
цвет лукашизма коричневый/адказаць/
30.01.2023
В Беларуси за комментарии и донаты дают 12 лет.
31.01.2023
Božuchna, jaki durań, sam u piekła...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера