Знайсці
30.01.2023 / 15:076РусŁacБел

Зімбабвійскую паліцыю могуць апрануць у беларускае

Пра планы падчас візіту ў Зімбабвэ распавяла кіраўнік канцэрна «Беллегпрам» Таццяна Лугіна.

Фота: «Віцебскія весці»

«Мы зацікавіліся, што ж тут па гарбарнай, абутковай тэме. Даведаліся, што тут вырошчваюць бавоўну. Ужо адна наша рабочая дэлегацыя выязджала ў снежні — быў першы дэсант па вывучэнні вытворчых магутнасцяў гарбарных заводаў. Плюс да нас звярнулася міністр прамысловасці Зімбабвэ ў частцы тэхнічнай і кансультацыйнай дапамогі, каб мы, маючы пэўныя кампетэнцыі, дапамаглі ім, падказалі, у якім кірунку развіваць гарбарны бізнэс.

У нас ёсць некалькі варыянтаў развіцця. Можна зноў жа праз розныя схемы прапанаваць ім увесь тэхналагічны ланцужок апрацоўкі шкур. Мы будзем наведваць гарбарныя заводы, паглядзім на якасць шкур. Тое ж самае па бавоўне. Тут ёсць дастаткова буйное прадпрыемства. Таму таксама будзем абмяркоўваць, які аб'ём яны змогуць зарэзерваваць пад пастаўку на беларускі рынак», — распавяла БелТА кіраўнік канцэрна.

Таццяна Лугіна таксама падзялілася падрабязнасцямі сустрэчы з кіраўніком мясцовай паліцыі. «Мы прывезлі вялікія каталогі, узоры нашых тканін з адмысловымі ўласцівасцямі, з рознымі апрэтамі. Прывезлі ўзоры нашага абутку спецыяльнага прызначэння, які можа падысці як для ваенізаваных структур, так і для спецвыкарыстання», — падкрэсліла кіраўнік «Беллегпрама».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Ёсік/адказаць/
30.01.2023
Ізноў будуць у калоніях шыць?
0
а фрык а/адказаць/
30.01.2023
раней казалі - дагонім і перагонім Амерыку
цяпер - дагонім і перагонім Афрыку
1
дагонім і перагонім Афрыку/адказаць/
30.01.2023
"Полиция Зимбабве арестовала более 105 тыс. человек за нарушение режима изоляции"
"В Зимбабве полиция дубинками разогнала верующих, собравшихся в храм"
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера