Знайсці
30.01.2023 / 13:094РусŁacБел

Рэакцыйны памочнік Лукашэнкі стаў намеснікам Качанавай

Валерый Бельскі стаў намеснікам старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай. Пра гэта паведаміла прэс-служба верхняй палаты Нацыянальнага сходу.

Фота: БелТА 

На мінулым тыдні Бельскі быў вызвалены ад пасады памочніка Аляксандра Лукашэнкі па пытаннях развіцця фінансава-крэдытнай сістэмы і намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта і прызначаны членам Савета Рэспублікі.

Валерый Бельскі — доктар эканамічных навук, выхадзец з аграрнага сектара гаспадаркі, які зрабіў кар'еру ў Інстытуце эканомікі Акадэміі навук. На пасаду памочніка Аляксандра Лукашэнкі і намесніка кіраўніка Адміністрацыі ён прыйшоў у 2020 годзе. І застаўся на ёй пасля фальсіфікацыі выбараў, масавых рэпрэсій і нападу на Украіну. Яго публічная рыторыка вылучалася ўсхваленнем эканамічных поспехаў лукашэнкаўскага рэжыму.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Умеет кушать/адказаць/
30.01.2023
Кто ест из одной миски с Умкой, тот становится заместителем кочановой. Смешно, система выстроенная на распределении нефте-газовой ренты чужой страны, калийной ренты, да сверхдоходов с разных видов контрабанды, гордится своим развитием и экономическими достижениями.... Главное кушать из одной тарелки с Умкой.
0
индипоп/адказаць/
30.01.2023
даведка, а у каждого зама еще по пару помощников. Ничего, беларусу и их потянут. Поднимут налоги работягам, ИПэшникам и тд - и можно опять расширять штат замов и идиолухов.
0
даведка/адказаць/
30.01.2023
У каждого депутата и члена (всего около 200 рыл) до пяти помощников, два из которых на зарплате... 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера